ПРАФСАЮЗ ПРАЦУЕ НА КАРЫСЦЬ РАБОТНІКАЎ

ПРАФСАЮЗ ПРАЦУЕ НА КАРЫСЦЬ РАБОТНІКАЎ

Сёлетні год справаздачны ў прафесійных саюзах. 10 лістапада адпаведная канферэнцыя ладзілася на камбікормавым заводзе.

Са справаздачай выступіла старшыня прафкама Аксана ЯХАЛКОЎСКАЯ. Яна распавяла пра рэалізацыю рашэнняў сёлетніх Пленумаў Савета ФПБ, рэспубліканскага камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў аграпрамысловага комплексу, абласнога і раённага камітэтаў АПК. Аксана Яўгенаўна таксама паведаміла прысутным, як спрацавалі ў 2019-2021 гадах прафкам і рэвізійная камісія камбікормавага завода і засяродзілася на выніках выканання на прадпрыемстве калектыўнага дагавора.
Працягам тэмы стала выступленне начальніка сектара па рабоце з персаналам Людмілы МАЦЮХЕВІЧ. Людміла Васільеўна засяродзілася на зменах і дапаўненнях у калдагавор, якія будуць дзейнічаць у бліжэйшыя тры гады. Між іншым, у сённяшні няпросты эпідэміялагічны перыяд, калі дзеля здароўя, на думку медыкаў, кожнаму вельмі патрэбна прайсці вакцынацыю супраць каранавіруса, на ААТ “Жабінкаўскі камбікормавы завод” вырашылі стымуляваць работнікаў, якія прышчапіліся. Адзін з такіх стымулаў — дадатковы аплочваемы дзень да водпуску.
На канферэнцыю, якая праходзіла з удзелам дырэктара завода Ігара ЛАБАДЫ, былі запрошаны намеснік старшыні Брэсцкага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Алена ГУРЫНА і загадчык аддзела сацыяльна-эканамічнай работы абкама прафсаюза працаўнікоў АПК Аляксандр БАРАНОЎСКІ.
Падсумоўваючы вынікі справаздачнай канферэнцыі, Алена Анатольеўна падкрэсліла думку, што заўсёды на першым месцы для прафсаюзаў — клопат пра здароўе працоўных. Яна заўважыла, наколькі важна кожнаму адчуваць адказнасць за сваю справу і выказала словы падзякі кіраўніку прадпрыемства за трывалыя і надзейныя сацыяльныя адносіны, якія ўсталяваліся на камбікормавым заводзе паміж прафсаюзнай арганізацыяй і наймальнікам.
Са свайго боку, Аляксандр Аляксандравіч заўважыў: яшчэ з таго часу, калі ён быў спе-цыялістам, звязаным з сельскай гаспадаркай і перапрацоўчай прамысловасцю, бачыць шмат зменаў, што адбыліся на жабін-каўскім прадпрыемстве, у тым ліку ў партнёрскіх адносінах, дзе прафсаюз і адміністрацыя працуюць разам на карысць людзей.
Канферэнцыя, праведзеная на камбікормавым заводзе, завяршыла справаздачную кампанію ў прафсаюзных арганізацыях аграпрамысловага комплексу Жабінкаўшчыны. Райкам прафсаюза работнікаў АПК выказвае падзяку ў адрас кіраўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый за разуменне і падтрымку, за дапамогу ў правядзенні сходаў.
У іншых галінах справаздачы ў прафсаюзных ячэйках раёна працягнуцца і будуць завершаны да канца года.
Анатоль РОСТАЎ

 

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top