Не будзь бяспечным, пешаход!

Не будзь бяспечным, пешаход!

Пачаўся асенне-зімовы перыяд, і праблема дарожна-транспартнага траўматызму з удзелам пешаходаў, веласіпедыстаў і гужавога транспарту становіцца найбольш вострай.
У гэтым пераконвае статыстыка. У 2010 годзе з удзелам пешаходаў і веласіпедыстаў на Жабінкаўшчыне адбылося 12 ДТЗ, восем з іх — у асенне-зімовы сезон. Пры гэтым загінулі тры чалавекі, дзевяць паранена. Летась такіх здарэнняў было шэсць, з іх чатыры прыйшліся на восень і зіму, калі пад коламі аўтамабіляў памёр адзін і ранена пяцёра. Сёлета зарэгістравана пакуль адно здарэнне, але з трагічным зыходам.
Асноўнымі прычынамі дарожна-транспартных здарэнняў па-ранейшаму з’яўляюцца парушэнні пешаходамі правілаў дарожнага руху. Найбольш распаўсюджаныя — рух па праезджай частцы ў нецвярозым стане, пераход яе ў неўсталяваным месцы, нечаканы выхад чалавека на дарогу перад машынай.
Паважаныя пешаходы, веласіпедысты і кіроўцы павозак! Абазначайце, калі ласка, сябе ў цёмны час сутак святлоадбіўнымі элементамі, што дазваляе бачыць вас пры блізкім святле фараў са 130-140 метраў, пры далёкім дыстанцыя павялічваецца да 400 метраў. У такім выпадку ў вадзіцеля ёсць магчымасць пазбегнуць наезду.
Пра факты, калі вы бачыце, што на праезджай частцы ці паблізу ад яе сядзіць або ляжыць нецвярозы пешаход, просім паведамляць на тэлефон 102.
Андрэй МЯДЗВЕДЗЬ, начальнік АДАІ Жабінкаўскага РАУС.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top