ЖАБІНКУ АБНАЎЛЯЦЬ МАЛАДЫМ!

Прыгажэе мікрараён у райцэнтры, як на дражджах, растуць шматпакаёвыя дамы. Зусім хутка ў чарговых двух сяміпавярховых гмахах загучаць галасы радасных навасёлаў. Верыцца, што з атрыманнем уласных квадратных метраў у сем’ях будуць нараджацца дзеці.
І зусім побач, там дзе нядаўна была пустэча, узводзіцца выдатны падарунак для юных жабінкаўцаў — сучасны дзіцячы сад, разлічаны на 240 маленькіх гарэз. Ён ўдала ўпісваецца ў квартале новабудоўлі. Зараз брыгады заняты ўзвядзеннем трэцяга паверха, каб тут ужо ў будучым годзе, пакуль мамы і таты працуюць, з карысцю бавілі час хлопчыкі і дзяўчынкі.
На будоўлі рупіцца мантажнік тэхабсталявання Іван ЦАПКО (на здымку). У ПМК-19 ён прыйшоў па размеркаванні пасля Пінскага індустрыяльна-педагагічнага каледжа, дзе атрымаў спецыяльнасць тэхніка-механіка, майстра па рамонце і эксплуатацыі аўтамабіляў. Цяпер Іван працуе на аб’екце “Квартал”, дзе пракладваюцца магістральныя інжынерныя сеткі.
Прыемна адзначыць, што моладзь прыходзіць у ПМК-19 з салідным багажом ведаў, працуе вельмі адказна, не пасуе перад цяжкасцямі, дабіваючы пастаўленых мэт. Іван ЦАПКО карыстаеца павагай у калег і кіраўніцтва.
А пасля складанага працоўнага дня яго чакае дома каханая жонка Алеся, якая дорыць сямейны лад, напаўняе жыццё цеплынёй і радасцю. Такія шчырыя адносіны даюць сілы на новы працоўны дзень.
Фота Святланы БЯЛЯК

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Сельская праўда

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.