Такарнай справе адданы

Анатоль Асіпук працуе токарам у ПМК-19. Калегі ведаюць яго як прафесіянала, які рады дзяліцца назапашаным амаль за пяць дзясяткаў гадоў вытворчым вопытам. Сапраўды, Анатоль Рыгоравіч — токар найвышэйшага шостага разраду, са сваім асаблівым падыходам да працы, не раз быў пераможцам экалагічнага спаборніцтва, мае шмат заахвочванняў. Тут яго вельмі цэняць як спецыяліста. Яшчэ б: можа вытачыць практычна любую дэталь, неабходную ў вытворчасці! Дый такарныя і фрэзерныя станкі, якія даўно маглі б адправіцца на металалом з-за ўзросту, дзякуючы клапатлівым рукам майстра ўсё яшчэ ў страі.
— Калі параўнаць вытворчасць з узыходжаннем на гару, дзе гатовая дэталь — гэта вяршыня, то шлях да яе такі ж працаёмкі і поўны сюрпрызаў, — лічыць Анатоль Асіпук. — Нямала значыць у прафесіі і наяўнасць добрага інструменту. За час працы на цукровым заводзе і ў ПМК даводзілася мець справу з розным абсталяваннем. А мой галоўны кантралёр — сумленне.
Анатоль Рыгоравіч дасканала валодае такарнай справай, паліраваннем, прыціркай, даводкай вырабаў. Кажа, што ні разу не пашкадаваў аб выбранай яшчэ ў юнацтве прафесіі.
Кацярына ЦІТОВА
Фота Святланы КІСЛАЙ

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Сельская праўда

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.