Школа веры і дабрыні

Школа веры і дабрыні

Царква ўзвышае чалавечую душу. Тут кожны заўсёды знойдзеш падтрымку, а гэта астравок міласэрнасці, які вучыць нас дабрыні, аказваць дапамогу тым, хто ў ёй мае патрэбу, дарыць агеньчык надзеі людзям, якія страцілі яго ў цемры.

У Свята-Мікалаеўскай царкве вёскі Азяты ў рамках праекта “Сувязная нітка пакаленняў”, які ажыццяўляецца Жабінкаўскім тэрытарыяльным цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, арганізавана паводле яго школа рэлігіі. Вучнямі ў ёй з’яўляюцца вяскоўцы, з серабрыстымі нітачкамі ў валасах, а настаўнікамі іх дзеці, унукі. Дарэчы, айцец Вадзім Літвінюк падтрымаў ініцыятыву сацыяльнай службы з прыемнасцю і ўсяляк дапамагае юным настаўнікам у падборы матэрыялаў для заняткаў. А ўсяго тут будзе праведзена пяць урокаў. 26 верасня адбыліся другія заняткі, пад час якіх “маленькія педагогі” з  нядзельнай школы пры храме ўзгадалі, што духоўная культура не толькі вельмі важная ступень выхавання асобы, але й вельмі цікавы, непаўторны і захапляльны свет чысціні і душэўнага спакою.
Тут няма экзаменаў, а дамашняе заданне — захаваць у сваёй душы тую цеплыню і святло, якімі прасякнута кожнае слова, што было сказана дзецьмі. Вельмі часта аказваецца так, што мы верым, ходзім у царкву, ведаем малітвы, а многія рэчы не разумеем і саромеемся запытацца, баімся выглядаць неадукаваным чалавекам. Для таго і патрэбны мерапрыемствы, што прапануюцца “Школай рэлігіі”.
Пенсіянеры ўважліва слухалі, сачылі за кожным жэстам дзяцей, што праводзілі экскурсію ў храме, расказвалі пра абразы, тлумачылі, што такое алтар і як правільна патрэбна хрысціцца. Не забылі юныя вернікі расказаць пра гісторыю Свята-Мікалаеўскай царквы ў Азятах, успаміналі ўсіх святароў, што аддалі жыццё на службу веры і людзям. За гады існавання храма ў вёсцы Азяты многае змянілася. Былі і часы росквіту, і перыяды ганенняў, а зараз Свята-Мікалаеўская царква пад клапатлівай апекай айца Вадзіма Літвінюка прыгажэе на вачах.
Зацікавіў прысутных і расказ прыхаджанкі царквы, якая была сведкай вайны. Яна паведала вяскоўцам гісторыю, як дзякуючы цуду, духоўная святыня пад час ваенных дзеянняў уцалела: бомбы абмінулі святыню і трапілі ў хлеў.
“Настаўнікі” спявалі царкоўныя песні, дзяліліся цеплынёй сваіх сэрцаў і запрашалі прыходзіць на новыя заняткі, а людзі шаноўнага ўзросту са шчырай усмешкай дзякавалі моладзі за тое, што сувязная нітка з кожным днём становіцца ўсё мацней, наладжвае дыялог паміж пакаленнямі, пазбаўляе іх адзіноты, прымушае да актыўнага ладу жыцця нягледзечы на ўзрост залатой восені.
Дар’я ПАДАЛІНСКАЯ.
     Фота аўтара.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top