Новы змест іх жыцця

Новы змест іх жыцця

У пару залатой восені сусветная грамадскасць адзначае Дзень пажылых людзей. І гэта невыпадкова. Чароўная і яркая пара года аддадзена ім, людзям, надзеленым жыццёвай мудрасцю, душэўнай цеплынёй, дабрынёй сэрцаў. Многія, чый узрост уступіў у “залаты”, упэўнены, што жыццё не страціла сваіх фарбаў, а напоўнілася новым цікавым зместам. Бабулі і дзядулі з энтузіязмам наведваюць розныя гурткі ў тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання, арганізавалі харавы калектыў, цікавяцца навейшымі тэхналогіямі, каб мець зносіны са сваімі блізкімі і знаёмымі.
Сваё артыстычнае майстэрства людзі “залатога” ўзросту паказалі пад час святочнага канцэрта, што адбыўся ў гарадскім Доме культуры напярэдадні Дня пажылых людзей. Спачатку тых, хто прыйшоў на сустрэчу, са святам павіншавалі загадчыца аддзялення сацыяльнай дапамогі дома тэрытарыяльнага цэнтра Алена Бойка і старшыня Савета раённай ветэранскай арганізацыі Васіль Шышчыц. Яны пажадалі ўсім прысутным не страчваць з гадамі мудрасць, жыццёвае багацце і цеплыню сэрцаў, што падуладныя ўзросту чалавека — залатой восені.
На працягу ўсяго мерапрыемства сцэна Дома культуры была аддадзена ўдзельнікам хору ветэранаў “Тонус”. Тон задавала вядучая  Вера Мандрэнка, якая пазнаёміла ў гумарэстычнай форме з усімі харыстамі гледачоў. Байкамі, лірычнымі песнямі, жартоўнымі сцэнкамі весялілі самадзейныя артысты гледачоў сталага ўзросту. Шкада, што іх сабралася няшмат.
Людміла КОСЦІНА.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top