Приглашаем путешественников на Жабинковщину

Приглашаем путешественников на Жабинковщину

Хлебасольна сустрэць турыcтаў
Надыходзіць пара, калі многія жадаюць адправіцца на адпачынак далей ад абжытых месцаў. Завітваюць яны і на Жабінкаўшчыну. А гэта значыць развіваецца турызм.
Дарэчы, прыярытэтнымі ўмовамі для ў раёне  з’яўляюцца: раўнінны рэльеф, спрыяльны клімат, розны раслінны і жывёльны свет, вялікая колькасць археалагічных, архітэктурных помнікаў і гістарычных памятных месцаў, добра развітая транспартная інфраструктура. Багата Жабінкаўшчына пазнаваўчымі рэсурсамі.
У раёне дзейнічаюць 7 турыстычных маршрутаў, зарэгістравана і прымаюць гасцей 4 аграсядзібы: “Рачная”, “Абрыкосавая даліна”, “Алізараў Стаў” і “Сады радасці”. У час  адпачынку на “Рачной” спадарожніку абавязкова прапаноўваюць прагулкі ў Здзітаўскі лес, катанне на лодках, водны паход на байдарках, рыбалку, вясковую лазню.
Прапаную ўключыць у маршруты мерапрыемствы, падчас якіх турысты будуць знаёміцца з асаблівасцямі культурнага жыцця мясцовых жыхароў, іх бытам, рамёствамі. Напрыклад, сустрэчы з фальклорнымі калектывамі на беразе ракі Мухавец; майстар-клас па ткацтву, пляценне кошыкаў; збор ягад і грыбоў з наступнай апрацоўкай, можна арганізаваць праз Мухавец паромную пераправу… Тым болей, што ў навакольных вёсках ёсць выдатныя спявачкі, ткаллі.
Але каб ажыццявіць гэта неабходна інфармацыйная падтрымка — выданне рэкламных праспектаў, дзе пазначаліся б дакладныя звесткі аб маршрутах і відах паслуг, якія будуць прапаноўвацца. Аддзелам фізічнай культуры, спорту райвыканкама ўжо выпушчаны буклет “Дарогамі роднага краю” (турыстычныя маршруты Жабінкаўскага раёна), праспекты “Паляванне і рыбалка ў Жабінкаўскім раёне”, “Падарожжа па жабінкаўскай зямлі — па мясцінах Тадэвуша Касцюшкі”. Іх павінен атрымліваць бясплатна кожны турыст. Чалавек вяртаецца дадому, і прапануе яго родным. Упэўнена, што здымкі непаўторных беларускіх пейзажаў, помнікаў гісторыі і архітэктуры паклічуць у дарогу новых людзей. А Жабінкаўшчына рада будзе прыняць іх.
Экскурсіі на аўтобусе — камфорт, хуткасць, рамантыка. Гэта добра. Але нельга забываць і пра карысць двухколавага сябра. Толькі на ім можна адчуць, што такое рамантыка дарог і вецер падарожжаў. Тым больш, што распрацаваць веламаршрут цікавага падарожжа ў раёне не так ужо складана. Перавага гэтага транспарту ў экалагічнасці. Ды і сам турыст актыўна загартоўваецца, трэніруе лёгкія, мышцы. Да месца на раённай турстанцыі пракату адкрыццё спальных мяхоў і веласіпедаў.
Мясціны ў нас сапраўды вельмі прыгожыя: лес, Мухавец, рачулкі Трасцяніца, Асіпоўка, Рыта. Адроджаны для турыстаў старажытны шлях “З варагаў у грэкі”, які праходзіць па рацэ Мухавец, далей — у Прыпяць і Чорнае мора. А як добра было б гістарычны парк Ацячызна добраўпарадкаваць!
Мне здаецца, што турысту трэба прапаноўваць не толькі праспект з турыстычнымі маршрутамі, але і тое, у што ўкладзена душа тых людзей, якія жывуць тут. Гэта могуць быць званочкі, збаны, дудачкі, гербарыі, кераміка. А можа быць жабкі, жартаўлівая ж назва горада “Квакенбург”. Дарэчы, у адной гараджанкі я бачыла цудоўную калекцыю статуэтак-жаб. Няхай будзе ўсё што заўгодна. Але абавязкова слова Жабінка. І тады сувенір — гэта не проста памяць, а самая сапраўдная рэклама. Людзі павінны быць патрыётамі свайго краю і яны павінны заяўляць усім — “Я родам з Жабінкі”. Калі мы запрашаем турыстаў наведаць цудоўны куточак Беларусі, Жабінкаўшчыну, то хочам падарыць гасцям радасць знаёмства з гісторыяй і культурай нашага краю, з яго традыцыямі, прыродай і звычаямі.
Л.ПЕНДЗІКОЎСКАЯ, наш няштатны карэспандэнт.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top