Пошук прывёў у Старасельскі лес

Сёння жыхару расійскай сталіцы Аляксею Касцякову спаўняецца 80 гадоў. Вы нічога не ведаеце пра яго? А ён, між іншым, нешта ведае пра нас. Дакладней — пра час, калі Жабінка і Брэст былі ў агні.
Аляксей Аляксеевіч нарадзіўся 25 верасня 1941 года на Жабінкаўшчыне ў вёсцы Франопаль, якая з 1959-га ў складзе суседняга Брэсцкага раёна. Яго бацька палітрук Аляксей Аляксандравіч Касцякоў загінуў у першы дзень вайны ў Брэсцкай крэпасці. Матуля Лізавета Сяргееўна стала медсястрой у партызанскім атрадзе імя Чарнака. Таму некалькі тыдняў назад Аляксей Касцякоў-малодшы разам з супрацоўніцай “Музея абароны Брэсцкай крэпасці” (на здымку) наведаў Старасельскі лес, дзе змагалася з ворагам маці.
Госць з Масквы падзяліўся ўспамінамі і на развітанне выказаў шчырую падзяку за дапамогу старшыні Азяцкага сельвыканкама Ларысе Харс і галоўнаму аграному СУП “АграАзяты” Сяргею Зінкевічу.
У адным з кастрычніцкіх нумароў “СП” чытайце нарыс, прысвечаны няпростаму лёсу сям’і Касцяковых.
Анатоль БЕНЗЯРУК
Фота аўтара

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Сельская праўда

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.