Закончилась Европейская неделя иммунизации населения

Закончилась Европейская неделя иммунизации населения

Вакцынацыя — эфектыўны сродак супраць інфекцыі
Закончыўся Еўрапейскі тыдзень імунізацыі насельніцтва. На працягу яго медыцынскія работнікі правялі шэраг мерапрыемстваў: “круглы стол”, дзе абмяркоўваліся прычыны з-за якіх пацыенты адмаўляюцца ад вакцынацыі супраць інфекцыйных хвароб; на тэлефон “гарачай лініі” па адказы на розныя пытанні звярнуліся больш чым восем дзесяткаў чалавек; актыўна раздаваліся ў гэтыя дні выняткі, у якіх знаходзіліся парады тым, хто не жадае рабіць прышчэпкі.
Сёння нагадаем, калі ж усё такі пра прышчэпкі трэба думаць абавязкова. Калі у вашага дзіцяці быў кантакт з хворым на інфекцыйнае захворванне; калі вы збіраецеся наведаць мясціны, дзе тое ці іншае  захворванне распаўсюджана (клешчавы энцэфаліт); калі ў сям’і ёсць дарослыя, якія не хварэлі на паратыт, адзёр, краснуху. У дарослых яны працякаюць больш цяжка, чым у малых. Не прышчэпленае дзіця можа прынесці хваробу з дзіцячага садзіка ці школы. Калі не хочаце прышчэпліваць малое, то падумайце аб прышчэпцы дарослага; калі ў сям’і плануецца цяжарнасць, а дзіця, якое тут гадуецца, не прышчэплена супраць краснухі, тады прышчэпку пажадана зрабіць жанчыне, якая хоча мець немаўля (не пазней трох месяцаў да пачатку цяжарнасці), але яна не хварэла на краснуху і не была прышчэплена супраць яе. Асабліва гэта актуальна, калі малое садаўскага ці школьнага ўзросту; калі ў сям’і ёсць хворыя на анкалагічныя хваробы, а таксама тыя, хто пакутуе імунадэфіцытам. Захворванні, якія ваша дзіця, магчыма, перанясе лёгка, можа выклікаць вельмі цяжкія наступствы (нават лятальны зыход) у хворага члена сям’і. Калі ж малое будзе прышчэплена ад такіх шырока распаўсюджаных захворванняў, як адзёр, паратыт, краснуха, грып, то тым самым ён абароніць хворага і аслабленага чалавека.
Штогод у верасні-лістападзе перад эпідэміяй грыпу неабходна праходзіць вакцынацыю супраць гэтай інфекцыі. Пры траўмах, асабліва забруджаных —неабходна тэрміновая экстраная прафілактыка супраць слупняку. Абавязкова паведаміце ўрачу, што дзіцяці не былі зроблены прышчэпкі. Пры пакусах ці блізкім кантакце з жывелаю, у якой падазраецца шаленства — прышчэпкі супраць гэтага захворвання робяцца экстрана. Калі вам плануецца правядзенне планавага аператыўнага ўмяшальніцтва – рэкамендуецца вакцынацыя супраць віруснага гепатыту В.
Т.МАРКОЎСКАЯ, памочнік урача-эпідэміёлага раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top