Нам пiшуць
Прыемнае вiншаванне з калядамi

Нам пiшуць

Наведалі маладыя вернікі

Прыемнае вiншаванне з калядамiКалядныя святы прыносяць у дом своеасаблівую атмасферу. З пахам ялінак у кватэрах і хатах “пасяляецца” шчымлівая радасць, душэўная цеплыня.
Для маёй сям`і сёлетнія Каляды былі адметныя яшчэ адной падзеяй. Справа ў тым, што ў нас выхоўваецца дзяўчына-інвалід Алёна. Дык вось сёлета яе прыйшлі павіншаваць са святам маладыя вернікі са Свята-Пакроўскай царквы разам са студэнтам Мінскай духоўнай акадэміі А.Петрусевічам. Акрамя слоў віншавання, песнапенняў, заспакоенасці яны прынеслі ў сям”ю саладосці і прадуктовы набор.
Мы з удзячнасцю сустрэлі гасцей, таму што гэта было ўпершыню і вельмі прыемна. Лічу, што і ў будучым такія сустрэчы патрэбныя. Яны супакойваюць і ачышчаюць душу, далучаюць нас да духоўнасці.
Дзякуй вам за паразуменне, міласэрнасць, веру ў дабрыню.

А.ВОЛК.
Г. Жабінка.

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*


Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top