Крымінальная хроніка

Крымінальная хроніка

У чые бакі палілося паліва?

Летнія ночкі кароткія, але і іх хапае злодзею, каб нечым разжыцца. На гэты раз аб’ектам увагі невядомай асобы стала аўто, прыпаркаванае паблізу аднаго з дамоў у аграгарадку Ракітніца. Бак машыны быў паўнюткі, і гэта цалкам задавальняла зламысніка. З дапамогай няхітрых маніпуляцый ён зліў трыста літраў дызельнага паліва ды знік у невядомым накірунку са сваёй здабычай. Даведацца, у чые бакі палілося скрадзенае паліва, цяпер клопат следчых, якія ўзбудзілі справу паводле часткі 1 артыкула 205 Крымінальнага кодэкса краіны.

Па прыкмеце “небяспека для жыцця”

Наступны эпізод таксама адбыўся з удзелам аўто. У ліпені была ўзбуджана крымінальная справа, якая тычыцца сур’ёзнага дарожна-транспартнага здарэння. Яно адбылося яшчэ ў маі. Нагадаем: у той перадсвяточны вечар напярэдадні Дня Перамогі ў цэнтры Жабінкі сутыкнуліся “Хундай” і “Пежо”. Паводзіны на дарозе гаспадара “японца” прывялі да сур’ёзнай чэрапна-мазгавой траўмы, атрыманай уласнікам “француза”. Прынамсі, медыкі засведчылі ў яго цяжкія цялесныя пашкоджанні па прыкмеце “небяспека для жыцця”. У выніку супраць парушальніка ўзбуджана крымінальная справа паводле часткі 2 артыкула 317 КК.
Юрый ЮРКЕВІЧ, начальнік раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top