В помощь будущим абитуриентам был проведен информационный день «Я и моя профессия»

В помощь будущим абитуриентам был проведен информационный день «Я и моя профессия»

Я і мая прафесія
Кім быць? Якую прафесію выбраць? Куды пайсці вучыцца? Такія і многія  іншыя пытанні хвалююць выпускнікоў агульнаадукацыйнай школы і іх бацькоў.
Для пашырэнняў пазнання аб прафесіях у Крыўлянскай сельскай бібліятэцы для вучняў 9 і 11 класаў быў праведзены  інфармацыйны дзень “Я і мая прафесія”. Юнакі і дзяўчаты з цікавасцю  знаёміліся з літаратурай аб прафарыентацыі, з падборкай газет “Сельская праўда”, дзе гаварылася пра лепшых прадстаўнікоў Жабінкаўшчыны ў розных прафесіях, надавалі пэўную ўвагу даведнікам абітурыента і рэкламным праспектам навучальных устаноў.
Цікавым момантам мерапрыемства была гутарка з гасцямі — урачом-тэрапеўтам Ганнай Аляксандраўнай Пукіта і эканамістам СВК “Надзея -АГРА” Наталляй Уладзіміраўнай Капытовай. Вучні хацелі ведаць усё аб прафесіях гасцей, было зададзена многа пытанняў.
Гаспадыня кніжнага храма Алены Аляксееўны Балюк заўважыла, што быць бібліятэкарам — гэта не толькі выдаваць кнігі чытачам, але і праводзіць чытацкія канферэнцыі, агляды, літаратурныя гульні, сустрэчы з цікавымі людзьмі… У будучым усе бібліятэчныя працэсы будуць камп’ютарызаваныя: запіс і абслугоўванне будуць праводзіцца на камп’ютары, створацца электронныя каталогі і картатэкі. Ужо цяпер аддзел камплектавання апрацоўвае літаратуру на камп’ютары. Пры Крыўлянскай бібліятэцы працуе цэнтр прававой інфармацыі, асновай якой з’яўляецца электронная база дадзеных “Эталон”. Значыць, прафесія бібліятэкара таксама запатрабавана  ў наш час, таму што бібліятэка — гэта захавальніца ўсіх багаццяў чалавечага розуму.
А.АЛЯКСЕЕВА.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top