Сезон палявання на птушку

Сезон палявання на птушку

Брэсцкая міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету інфармуе аб адкрыцці сезона палявання на гусь белалобую, гусь-гуменнік, гусь шэрую, канадскую казарку. Здабываць можна птушку любога полу і ўзросту.
Паляванне на гэтыя віды дзічыны дазволена з 15 верасня па 9 снежня 2012 года ў светлы час сутак. Нагадваю, што светлым часам сутак прызнаецца перыяд, які пачынаецца за адну гадзіну да ўзыходу сонца і заканчваецца праз адну гадзіну пасля яго заходу.
Паляваць можна стрэльбавым спосабам з засады, з падыходу, з падманваннем, з пад’езду на маламерных суднах, бясстрэльбавым. Дазваляецца выкарыстоўваць гладкаствольную паляўнічую зброю з патронамі, заражаную шротам, для адшуквання і падачы здабытай дзічыны можна прыцягваць паляўнічых сабак: тэр’ераў, таксаў, лягавых, спаніеляў, рэтрывераў, водных. Маламерныя судны павінны быць без рухавіка ці з непрацуючым рухавіком.
Аб парушэннях прыродаахоўнага заканадаўства можна паведамляць у Брэсцкую міжраённую інспекцыю на тэлефон “гарачай лініі”  (80162) 20-70-00 ці на нумар (80162) 21-14-58.
Яўген ТУЖЫК, дзяржінспектар Брэсцкай МРІ.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top