650 лет со дня рождения Андрея Рублева

650 лет со дня рождения Андрея Рублева


Пра славутага іканапісца
“Больш чым палова тысячагоддзя прайшло з таго часу, калі ў гарадах і манастырах тадышняй Паўночна-Усходняй Русі жыў і працаваў манах-іканапісец Андрэй Рублёў, праслаўлены ва ўсім свеце”, — гэтымі словамі вядучая, бібліятэкар раённай дзіцячай бібліятэкі Наталля Бельская распачала духоўна-пазнавальную гадзіну, прысвечаную 650-годдзю з дня нараджэння геніяльнага мастака. Яна праводзілася для вучняў 11 “А” класа СШ №3 г.Жабінка. на сустрэчу з падлеткамі быў запрошаны настаяцель Свята-Пакроўскага храма Сяргей Петрусевіч.
Сучаснікі пра Андрэя Рублёва казалі: “Народился на Руси художник, способный потягаться с лучшими византийскими мастерами. Молод да благочестив и, видно, угоден Богу. На иконы его взглянешь — легко становится. Войдёшь в храм с несветлыми мыслями, а там словно благодати коснёшься: при выходе и солнце тебе ярче светит, и мир добрее кажется”. Асаблівая ўвага на пазнавальнай гадзіне ўдзялялася абразам (іконам) А.Рублёва, нязменна вабным для вернікаў, прафесійных мастакоў і ўсіх аматараў прыгожага. Ішоў расповед з паказам на маніторы і ў музычным суправаджэнні пра такія абразы, як “Троіца”, “Спас у Сілах”, ікона Божай Маці і многія іншыя. Самая славутая з іх — “Тройца”, сюжэт якой грунтуецца на адным з эпізодаў біблейскага падання пра тое, як да праайца Аўраама пад выглядам вандроўнікаў прыйшлі Бог і два анёлы. Аўраам з жонкай былі вельмі рады гасцям і наладзілі для іх пір у зацені дрэў. Рублёўскія анёлы нездарма сабраліся вакол чашы: вырашаецца лёс Хрыста, яго будучая гібель — дзеля выратавання людзей. Вось чаму так журботна схілены головы, вось чаму такое мудрае і ўрачыстае маўчанне пануе на іконе.
Заключнае слова было дадзена айцу Сергію. Ён, у прыватнасці, зрабіў выснову: калі мы, людзі ХХІ стагоддзя, пазіраем на твор рукі А.Рублёва, нам не трэба забываць, што мы не апошнія ў той бясконцай чарадзе людзей розных вякоў, якія прыходзілі і будуць прыходзіць да гэтых абразоў. Вялікая ўвага юнакоў і дзяўчат да неўміручых твораў выявілася ў іх шматлікіх пытаннях да выступоўцы.
Д.ПРАКУРАТ, метадыст раённай дзіцячай бібліятэкі.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top