10 верасня — Сусветны дзень прафілактыкі самазабойстваў

10 верасня — Сусветны дзень прафілактыкі самазабойстваў

Штогод у свеце заканчваюць жыццё самагубствам каля аднаго мільёна чалавек, кожную хвіліну нехта спрабуе так закончыць свой зямны шлях. Людзі, якія робяць гэта, звычайна пакутуюць ад моцнага душэўнага болю і знаходзяцца ў стане стрэсу, а таксама адчуваюць немагчымасць справіцца са сваімі праблемамі. Яны часта пакутуюць на псіхічныя хваробы, эмацыянальныя ўзрушэнні, асабліва на дэпрэсію, і глядзяць у будучыню без надзеі.
Суіцыд — гэта заўсёды заклік аб дапамозе, толькі ён часта не чуюць. Перад тым, як здзейсніць такі рашучы ўчынак, большасць самазабойцаў плануюць яго. Адны займаюцца прывядзеннем сваіх спраў у парадак, іншыя пішуць запозненыя лісты, просяць прабачэння ў сяброў і родзічаў. Многія наведваюць урачоў, сацыяльных работнікаў, псіхолагаў, такім чынам шукаюць магчымасць выказацца, знайсці дапамогу.
Суіцыдальнае дзеянне не з’яўляецца бяссэнсавым ці бязмэтавым. Такі ўчынак — вырашэнне праблемы, дылемы, кінутага некаму выкліку, выхад з цяжкасцяў псіхалагічнага крызісу ці невыноснай сітуацыі. Каб зразумець прычыну самагубства, трэба перш за ўсё ведаць праблемы, якія падштурхоўваюць да яго.
Цяпер працуе міжнародная асацыяцыя прадухілення такіх учынкаў. Галоўны прынцып яе дзейнасці — ананімнасць. Усведамленне, што асабістыя пакутлівыя для чалавека пытанні не атрымаюць пагалоскі, робяць пацыента больш раскаваным, аблягчаюць з ім кантакт. Асноўным звяном у справе прадухілення самазабойстваў з’яўляецца ананімная служба “тэлефон даверу”, мэта якой прапанаваць любому чалавеку, які знаходзіцца ў крызіснай сітуацыі і думае пра самагубства, тэлефонны кантакт з супрацоўнікам, які гатовы выслухаць яго як сябра, здольнага дапамагчы абаненту пераадолець крызісную сітуацыю. Сярод прынцыпаў службы асаблівае месца займаюць давяральнасць, абсалютная сакрэтнасць, забарона патрабаваць узнагароды за паслугі і забарона аказання любога націску. Прынцыпы яе супрацоўнікаў — “не судзіць, не крытыкаваць і нават не здзіўляцца”, а дапамагчы абаненту самастойна прыйсці да правільнага рашэння.
Толькі сумеснымі намаганнямі псіхолагаў, сацыяльных і медыцынскіх работнікаў можна дасягнуць станоўчага выніку ў прафілактыцы суіцыдальных паводзін.
Калі ў вас узніклі пытанні, звязаныя з гэтай праблемай, ці вы не можаце знайсці выхад з сітуацыі, якая склалася, можна звярнуцца да ўрача-псіхіятра ў паліклініку УАЗ “Жабінкаўская ЦРБ”, каб. №35, тэл. 2-29-29. Акрамя таго, штодзень працуе кругласутачна служба экстранай псіхалагічнай дапамогі, “тэлефон даверу” якой (80162)40-62-26 і 20-15-55.
Сяргей ЗАМАХІН, урач псіхіятр-нарколаг.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*


Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top