Не бережешь природу — заплатишь штраф

Не бережешь природу — заплатишь штраф

Бальзам пад забаронай
У сярэдзіне мая пачынае квітнець шматгадовая травяністая расліна — кадзіла сармацкае, або, як у народзе называюць, бальзам. Гэта рэдкі від, яго колькасць, на жаль, хутка скарачаецца. Бальзам уключаны ў Чырвоную кнігу Беларусі з 1981 года і мае прыродаахоўны статус трэцяй катэгорыі.
Нагадваем, што самавольны збор або знішчэнне дзікіх раслін, уключаных у Чырвоную кнігу, караецца штрафам ад 20 да 50 базавых велічыняў.
Паляваць — каб рэгуляваць
10 мая заканчваецца вясновы сезон палявання на вадаплаўную дзічыну, вальдшнэпа, цецерука і глушца. Аднак не ўсе паляўнічыя абавязаны зачахліць стрэльбы. Згодна з правіламі вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання, дазволена здабыча дзікіх жывёл непажаданых відаў і зараз — з мэтай рэгулявання іхняй колькасці. Звяртайцеся да карыстальнікаў паляўнічымі дзялянкамі і атрымлівайце пуцёўкі, у якіх будуць названы віды гэтых жывёл, тэрміны і мясціны іх здабычы.
Тэлефон “гарачай лініі” абласной інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету (80162)23-96-90 працуе кругласутачна.
А.ДАМАШЭВІЧ, А.ШЧЫТОЎ, ст.дзяржінспектары абласной інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top