Па новыя веды ў абноўленыя класы

Па новыя веды ў абноўленыя класы


Літаральна праз тыдзень галасісты школьны званок пакліча хлопчыкаў і дзяўчынак у абноўленыя класы. А каб 1 верасня сапраўды было святам, паклапаціліся іх старэйшыя сябры-педагогі, бацькі, спонсары. Дый самі вучні ў час летняй вытворчай практыкі дапамагалі ў абнаўленні школ, рамантавалі мэблю.
Колькі дзён таму раённая камісія, у склад якой уваходзілі спецыялісты аддзела адукацыі райвыканкама, санітарнай службы раёна, надзвычайных сітуацый, райвыканкама наведалі ўсе школы, дзіцячыя сады і вызначылі іх гатоўнасць да новага навучальнага года. Асаблівая ўвага надавалася санітарна-гігіенічным патрабаванням тэрыторый, будынкаў, арганізацыі натуральнага і штучнага асвятлення, абсталяванню памяшканняў, стану харчблокаў, спартыўных пляцовак і стадыёнаў. Прыемнае ўражанне засталося ад наведвання кожнай установы: тэрыторыі добраўпарадкаваныя, радуе вока мноства кветак на прышкольных участках, цікавае афармленне кветнікаў.
Пашпарты гатоўнасці на 20-га жніўня падпісаны ў 29 з 31 установы адукацыі (у гарадскіх яслях-садах №3 і №4 г.Жабінка працягваюцца рамонты харчблокаў).
Сёлетнім летам значныя работы праведзены ў трэцім гарадскім саду. Тут заменена шмат аконных блокаў на шклопакеты, а ў яслях-садзе аграгарадка Ленінскі абноўлены фасад. Рэабілітавана падлога ў Ленінскай і Азяцкай адзінаццацігодках, працягваецца цеплавая рэабілітацыя фасада ў СШ №3 г.Жабінка з заменай вокнаў у спартыўнай зале.
Пэўныя змены адбыліся ў Жабінкаўскай спецыяльнай агульнаадукацыйнай школе-інтэрнаце: у вучнёўскай майстэрні і ў абедзенай зале сталоўкі заменена частка аконных і дзвярных блокаў, закуплена 19 ложкаў з тумбачкамі, новая пасудамыйная машына, бульбачыстка, гароднінарэзка, плануюць набыць яшчэ машыну для працірання.
Пад час аб’езду школ была звернута ўвага на тое, што ўмела выкарыстоўваюцца ў другой гарадской школе сродкі спонсараў, дзякуючы якім тут адрамантавана падлога ў школьных майстэрнях, медпункце, бібліятэцы, вучэбных кабінетах. А яшчэ ў рамках праграмы “Прафілактыка ВІЧ-інфекцыі сярод дзяцей і моладзі” тут устаноўлена новае абсталяванне ў кабінеце прафілактыкі ВІЧ/СНІД, на што патрачана звыш 10 млн. 140 тыс. рублёў.
Як заўсёды, пэўны ўклад у фінансаванне рамонтных работ належыць бюджэту. Так, за кошт бюджэтных сродкаў набыта мэбля для дашкольных устаноў на 150 млн. рублёў, аўтамабіль-фургон з халадзільнай устаноўкай за 220 млн. рублёў.
За дні, якія засталіся да пачатку навучальнага года, неабходна закончыць пачатыя мерапрыемствы, каб вучням сапраўды было прыемна зноў пераступіць школьны парог.
Уладзімір ЛАПУС, урач-гігіеніст раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*


Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top