У Брэсце адбыўся міжнародны фестываль дзіцячай творчасці “Маленькая зорачка”

У Брэсце адбыўся міжнародны фестываль дзіцячай творчасці “Маленькая зорачка”

У Брэсце ў мінулыя выхадныя адбыўся міжнародны фестываль дзіцячай творчасці “Маленькая зорачка”. Свае таленты дэманстравалі юныя танцоры, спевакі, музыкі, акцёры ва ўросце ад чатырох да адзінаццаці гадоў. У намінацыі “Вакальная творчасць” Жабінку на фестывалі прадстаўлялі навучэнцы дзіцячай школы мастацтваў Насця Трацэвіч, Вікторыя Кіслая і Марыяна Лаўрысюк. Дзяўчынкі выступілі вельмі ўдала, атрымалі дыпломы лаўрэатаў І, ІІ і ІІІ ступені адпаведна. Дзяўчаткі вучацца спяваць у педагогаў Ганны Міхальчук і Аляксандры Белай.
Выхаванкі Вікторыі Шаўчук пакарылі журы майстэрскай ігрой на акардэоне. Так, Лізавета Мартынава і Лізавета Гарохава выступілі дуэтам і атрымалі дыплом лаўрэата ІІ ступені, а ў намінацыі “Сола” Ліза Мартынава атрымала дыплом лаўрэата ІІІ ступені.
Кіраўнік калектыву сучаснага танца “Непаседы” Ірына Паўлава прывезла на фестываль сваіх юных танцораў. “Непаседы” выступілі на выдатна — заваявалі дыпломы І ступені і лаўрэата ІІІ ступені ў дзвюх узроставых групах. Віншуем маленькіх зорачак з перамогамі!
Святлана КІСЛАЯ
На здымку: лаўрэат І ступені Насця ТРАЦЭВІЧ.
Фота аўтара

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top