Менш тлушчаў, больш агародніны…

Менш тлушчаў, больш агародніны…

Сярод ненадзейных для чалавека фактараў разам з тытунём і алкаголем важнае месца займаюць няправільнае харчаванне і нізкая фізічная актыўнасць.
Часта людзі спажываюць з ежай больш энергіі, чым расходуюць праз фізічную актыўнасць. Жанчыне ва ўзросце 50 гадоў у сярэднім трэба ўжываць у суткі 2000 ккал., мужчыне — 2500 ккал.
Экспертамі сусветнай арганізацыі здароўя сфармуляваны прынцыпы здаровага харчавання. Вось яны: ужывайце ежу, у аснове якой разнастайныя прадукты, галоўным чынам, расліннага, а не жывёльнага паходжання; ешце некалькі разоў у дзень розныя гародніну і фрукты, пераважна ў свежым выглядзе і мясцовага паходжання (не менш 400 грамаў у дзень); кантралюйце ўжыванне тлушчаў (не больш 30% сутачнай энергіі), асабліва жывёльных; змяншайце колькасць іх пры прыгатаванні ежы; замяняйце тлустыя мяса і мясныя прадукты фасоляю, бабамі, чачавіцай, рыбай, птушкай ці нятлустым мясам; ужывайце малако і малочныя прадукты з нізкім утрыманнем тлушчаў; выбірайце ежу слаба салёную; скарачайце ўжыванне цукру, салодкіх напояў і іншых саладосцяў; гатуйце ежу бяспечным і гігіенічным спосабам: змяншэнню колькасці тлушчаў дапамагае прыгатаванне яе на пару, выпечка, варка ці апрацоўка ў мікрахвалевай печы.
Падтрымліваць масу цела ў рэкамендуемых межах дазваляюць умераныя фізічныя нагрузкі: трэба хадзіць больш, ездзіць на веласіпедзе, гуляць, працаваць у доме, у садзе ці агародзе, узнімацца па лесвіцы пешкі, а таксама займацца спортам да 30-ці хвілін, дзецям — не менш 60-ці хвілін у дзень. Даследаванні паказалі, што рэгулярная фізічная актыўнасць умеранай інтэнсіўнасці можа прадоўжыць жыццё чалавеку на 3-5 гадоў.
Ірына АСТРОЎСКАЯ, урач-валеолаг.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*


Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top