Далучайцеся да маладзёжных спраў!

Пярвічная арганізацыя ГА “БРСМ” Ленінскай сярэдняй школы прыняла ўдзел у акцыі “Чысты двор”. Хлопчыкі і дзяўчынкі “ўзброіліся” граблямі, мётламі і ўзяліся за справу! Разам яны хутка прывялі ў парадак тэрыторыю школы. Галоўная мэта праекта — зрабіць чыстым, прыгожым і ўтульным школьны двор. Далучайцеся да добрай справы і вы!

 

***

Работнікі РК ГА “БРСМ” працягваюць расказваць моладзі аб промапраекце “Выбіраем студатрад!”. У яго рамках пад дэвізам #трудкрут прайшла сустрэча ў Ракітніцкай СШ. Школьнікі даведаліся, як выкарыстаць магчымасць працаўладкавання летам у нашым раёне. З карысцю правесці вольны час — мара кожнага. Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі прапануе ўсім жадаючым яе ажыццявіць і запрашае далучыцца да праекта “Выбіраем студатрад!”.

 

***

У дабрачыннай акцыі “Аднаўленне святынь Беларусі. Нас аб’ядноўвае гісторыя і вера” новыя ўдзельнікі. Да праекта далучыліся актывісты і педагогі Старасельскай сярэдняй школы. Разам акультурылі тэрыторыю каля помніка Міхаілу Чарнаку на брацкай магіле партызан.

 

“Прарыў года” ў Брэсце

У канцы сакавіка ў горадзе над Бугам упершыню выступіў спявак Jony, трэкі якога займаюць першыя пазіцыі большасці музычных чартаў. Вялікі сольны канцэрт адбыўся на сцэне СК “Вікторыя”, дзе пабывала і карэспандэнт “СП”. Госць прадставіў неверагоднае шоу, што зараджае энергіяй кожнага слухача. Нягледзячы на няпростую эпідэміялагічную сітуацыю, мерапрыемства прайшло з аншлагам. Кампазіцыі “Камета”, “Лалі”, “Алея” ды іншыя з артыстам спявала ўся зала. Яркі і харызматычны рамантык Jony, які атрымаў прэстыжную прэмію “Прарыў года”, падарыў берасцейцам і гасцям горада чароўны вечар. Ён падзякаваў прысутным за гарачы прыём, букеты кветак, шчодрыя апладысменты і абяцаў абавязкова вярнуцца.

 

Свята кнігі

У Сцяпанкаўскай сельскай бібліятэцы для навучэнцаў 1-10 класаў адбылося літаратурнае свята “Падарожжа ў краіну яе Вялікасці Кнігі”. Бібліятэкар Ірына Самасюк расказала пра разнастайнасць кніг і карысць чытання. Знаёмства прысутных адзін з адным адбылося з дапамогай конкурсу “Назаві імя”, а гульня “Хто любіць спяваць і гуляць?” вызначыла любімыя захапленні. Дзеці актыўна ўдзельнічалі ў літаратурных віктарынах “Хто на чым лётае?” і “Яблыня казак”, гульнях “Дрэва тэлеграм”, “Чароўныя фарбы”, “Сапсаваны тэлефон”, “Кот у мяшку”. Усе актыўна адказвалі на пытанні пра пісьменнікаў, удзельнічалі ў інсцэніроўцы-экспромце казкі “Рэпка”, прадоўжылі радкі вершаў, падбіраючы рыфму, складалі прыказкі і прымаўкі пра кнігі і г.д.
Напрыканцы святочнага падарожжа былі вызначаны самыя актыўныя ўдзельнікі. Імі сталі Валерыя Новік, Яна Грыцук, Ангеліна і Вікторыя Лахманюк, Дзяніс Савашэвіч і Вераніка Аўсяйчук. Завяршылася мерапрыемства знаёмствам з кніжнай выставай “Любімыя кнігі”.

 

Вялікая перамога маленькіх артыстаў

Тэатральная група “Эмаджы” студыі развіцця “Час перамен”, якой кіруе Іна Мартынюк, прыняла ўдзел у міжнародным конкурсе мастацтваў “Grodno Star”. Юныя артысты, якім усяго 7-10 гадоў, прадставілі на суд журы казку “Пра дурное мышаня”. Музычная пастаноўка, у якой гарэза-мышаня выпрабоўвае на трываласць нервовую сістэму мамы Мышы, Качкі, Курыцы, Жабкі, Коней, Свінні і Кошкі здзіўляе шчырай гульнёй і непасрэднасцю. Акцёрскае майстэрства юных жабінкаўцаў ацэнена дыпломам лаўрэата ІІІ ступені. Гэта першая вялікая перамога маленькіх артыстаў!

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top