Маленькі пасажыр — вялікая адказнасць

Маленькі пасажыр — вялікая адказнасць

Ці ведаеце вы правілы перавозкі дзяцей у салоне аўтамабіля? Не? Тады супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцый Брэстчыны ідуць да вас. У рамках акцыі “Дзіця — галоўны пасажыр” у вобласці прайшлі рэйдавыя мерапрыемствы з мэтай прафілактыкі і папярэджвання дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму. 7 жніўня прынялі ўдзел у прафілактычнай акцыі і аўтааматары Жабінкі.
Збянтэжаныя нечаканым спыненнем супрацоўнікам ДАІ, ўладальнікі “аўто” працягвалі правы, а ў адказ атрымлівалі прапанову запоўніць анкету, дзякуючы якой жабінкаўцы змогуць выйграць дзіцячае аўтакрэсла ці набор аўтакасметыкі. Інспектары тлумачылі, як трэба перавозіць маленькіх пасажыраў, каб засцерагчы дзіця ад небяспекі ў выпадку дарожна-транспартнага здарэння.
— З пачатку года на тэрыторыі вобласці ўжо адбылося 41 ДТЗ. Адзін непаўналетні загінуў і 44 атрымалі траўмы. У Жабінкаўскім раёне пацярпела двое дзяцей, — адзначыла начальнік аддзела агітацыі і прапаганды ДАІ УУС аблвыканкама Наталля Сахарчук. — Правядзенне падобных прафілактычных акцый з’яўляецца актуальным. У перыяд падрыхтоўкі да школы, бацькі вельмі часта возяць дзяцей на аўтамабілях, але далёка не кожны з іх, асабліва ў раённых цэнтрах, клапоціцца аб тым, каб зрабіць іх рух бяспечным.
Сустрэча з зямлячкай Ала Грыгорык была прыемнай. Яе ўнукі сядзелі ў аўтакрэслах ззаду і былі акуратна прышпіленыя. Жанчына патлумачыла, што, калі ў тваёй машыне ёсць маленькія дзеці(да 12 гадоў), яны павінны перавозіцца менавіта так. Супрацоўнікі ДАІ падзякавалі жанчыне за яе адказнасць пры перавозцы непаўналетніх пасажыраў. Аднак, значна больш у нашым горадзе сустракалася тых, каму, у іншы дзень, прыйшлося б заплаціць штраф за няправільную перавозку маленькіх пасажыраў. Пакаранне паводле нашага заканадаўства дасягае цяпер 4 базавых велічыняў.
Але ж што такое пакаранне рублём у параўнанні з бясцэнным здароўем і жыццём вашага дзіцяці?..
Дар’я ПАДАЛІНСКАЯ.
На здымку: Наталля Сахарчук тлумачыць вадзіцелю правілы бяспечнай перавозкі дзяцей ў аўтамабілі.  
Фота аўтара.    

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*


Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top