Крэдыты і скідкі на школьныя тавары

Крэдыты і скідкі на школьныя тавары

Неўзабаве галасісты школьны званок пакліча хлопчыкаў і дзяўчынак за парты. Аднак ужо цяпер шмат хваляванняў у тых сем’ях, дзе ёсць школьнікі: трэба купіць вучнёўскія прылады і дапаможнікі, форму, якая б падабалася сыну ці дачцэ і зручна “сядзела”… Ажыццявіць ім такое дапамагаюць работнікі прылаўка. У жабінкаўскіх магазінах “Навінка”, “Галантарэя”, “Універмаг”, а таксама ў крамах прамысловых тавараў аграгарадкоў Хмелева, Ракітніца і Ленінскі, вёскі Старое Сяло ў выхадныя дні працуюць “Школьныя базары”, дзе можна набыць пакупкі ў крэдыт. Шматдзетным пакупнікам, якія вырашылі закупіцца ва ўнівермазе, прапануецца скідка ў памеры 30%.
У фотааб’ектыў карэспандэнта трапіла Ганна Смалюк, якая падбірала форму сваёй дачушцы-чацвёртакласніцы трэцяй гарадской школы Дар’і. Ім актыўна дапамагала прадавец універмага Ала Казулька.
Фота Ірыны Жук.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*


Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top