Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі стварае экспертную групу

Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі стварае экспертную групу

Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі стварае экспертную групу па пытаннях цэн і тарыфаў. Яе асноўная задача — кансультаваць ФПБ па асноўных напрамках дзяржаўнай палітыкі ў галіне цэнаўтварэння. Эксперты таксама будуць аналізаваць сітуацыю на спажывецкіх рынках як у краіне, так і за яе межамі, каб высвятляць прычыны, што ўплываюць на рост цэн або тарыфаў. Ёсць неабходнасць у аналізе, каб выключыць магчымасць спекуляцыі з боку ўдзельнікаў рынку. Размова ідзе пра вытворцаў, пастаўшчыкоў і прадаўцоў, у тым ліку буйных гандлёвых сетак. Паводле дамоўленасцяў, дасягнутых паміж урадам, прафсаюзамі і наймальнікамі, гэта павінна забяспечыць стабільнасць цэн і даступнасць для насельніцтва найважнейшых тавараў ды паслуг.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top