У Жабінцы ў другой гарадской адзінаццацігодцы прайшоў «Дзень здароўя»

У Жабінцы ў другой гарадской адзінаццацігодцы прайшоў «Дзень здароўя»

Шосты школьны дзень на мінулым тыдні ў другой гарадской адзінаццацігодцы прайшоў пад назвай “Дзень здароўя”. У ім прынялі актыўны ўдзел вучні і пачатковых класаў, і старэйшых. Хлопчыкі і дзяўчынкі прыйшлі на спартыўную пляцоўку не з пустымі рукамі: везлі санкі, лядзянкі, неслі лыжы і боты. Каманду лыжнікаў узначалілі педагогі Таццяна Рыбак, Наталля Казак, Аляксандр Тоўсцяк і Валерый Кабаш. Акрамя лыжных гонак, дзеці са сваімі класнымі кіраўнікамі Людмілай Мацкевіч, Наталляй Андрасюк, Вольгай Верамяюк і Кацярынай Навумовіч наладзілі катанне з горкі. Пасля ўсіх чакалі прысмакі: водарны гарачы чай, сухарыкі і варэнне. Падмацаваўшыся, вучні яшчэ доўга забаўляліся ў спартыўнай зале, гулялі ў тэніс і не спяшаліся дадому. Галоўнае было дасягнута: кожны атрымаў задавальненне ад сумесна праведзенага часу.
Наталля УРБАН, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце СШ № 2 Жабінкі

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top