Люди голосовали досрочно

Люди голосовали досрочно

Галасавалі датэрмінова
Раніцай, 21 красавіка, мы, журналісты, пабывалі на Заводскім выбарчым участку для галасавання №6, які месціцца ў Доме культуры цукравікоў. Хацелі пазнаёміцца з вынікамі першага дня датэрміновага галасавання, ці спяшаюцца жабінкаўцы выканаць свой грамадзянскі абавязак.
— Прыходзяць людзі, праўда, не натоўпам, — тлумачыў Юрый Сушынскі, які дзяжурыў тут разам з калегам Аляксандрам Кандрацюком. — 36 выбаршчыкаў ужо прагаласавалі. Нехта ішоў з працы, іншыя сабраліся ў выхадны ў госці, на дачны ўчастак… Складваецца такое ўражанне, што выбаршчыкі добра інфармаваныя пра выбары, ведаюць кандыдатаў, а некаторыя падходзяць да стэнда, дзе знаходзяцца візітоўкі пра кожнага.
Пацікавіліся, хто ж самы першы прыйшоў на ўчастак для галасавання. Гэта была пенсіянерка Таццяна Мікалаеўна Грабун. Пакуль мы размаўлялі з членамі выбарчай камісіі, падыйшлі Наталля Уладзіміраўна Лабушава і Дар’я Канстанцінаўна Саўрас.
Калі яны прагаласавалі, пазнаёміліся бліжэй. Высветлілася, што Наталля працуе сакратар у СШ №2, а яе дачка Даша-студэнтка. Датэрмінова аддалі свой голас таму, што ў нядзелю будуць занятыя, і лічаць, што выканаць свой грамадзянскі абавязак павінны.
Выходзячы з дома культуры, сустрэлі зноў жанчыну шаноўнага ўзросту, якая прамовіла: “Хачу прагаласаваць. Як заўсёды, камісія ў фае знаходзіцца?” “Так-так”, — адказалі ёй.
Як бачым, жабінкаўцы не абыякавыя да выбарчай кампаніі, да сваёй будучыні, будучыні сваіх нашчадкаў.
Л.КОСЦІНА.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top