Адзіны дзень інфармавання

Адзіны дзень інфармавання

У рамках рэспубліканскага дня інфармавання насельніцтва госцем СВК “Рагазнянскі” ў сераду быў памочнік прэзідэнта, галоўны інспектар у Брэсцкай вобласці Уладзімір Пузырэўскі, які ўваходзіць у інфармацыйна-прапагандысцкую групу, што ўзначальвае прэм’ер-міністр нашай краіны Міхаіл Мясніковіч.

На сустрэчу, якая праходзіла ў механічных майстэрнях, прыйшлі спецыялісты, механізатары кааператыву. Напачатку яе госць падкрэсліў, што пэўны час ён узначальваў сельскагаспадарчы калектыў, ведае кошт сялянскай працы, рады, што хлебаробы першымі ў раёне завяршылі ўборку зерневых культур. Яшчэ заўважыў, што рагазнянцы стварылі цудоўныя ўмовы для арганізацыі работы і адпачынку інжынерна-механізатарскіх кадраў, адчуваецца гаспадарскі падыход.

Затым Уладзімір Іванавіч спыніўся на асноўных напрамках сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны. У прыватнасці, ён зазначыў, што людзі часта не задаволены становішчам з-за слабой інфармаванасці іх аб актуальнасці праблем, што ўзніклі ў эканамічнай сферы. Наступствы мінулагодняй сітуацыі, калі адбыўся абвал беларускага рубля, яшчэ адчувальныя. Аднак кіраўніцтва дзяржавы валодае сітуацыяй і кантралюе яе, робіць усё магчымае, каб да канца года сярэдняя заработная плата была ў памеры 500 даляраў.  

Госць сказаў, што беларуская прадукцыя павінна на роўных канкурыраваць на сусветным рынку. Для гэтага неабходна ажыццяўляць праекты ў стварэнні высокапрадукцыйных рабочых месцаў; арыентавацца на мясцовую сыравіну; прыцягваць замежныя інвестыцыі; забяспечваць павелічэнне даходаў насельніцтва праз рост заработнай платы, якая павінна адпавядаць прадукцыйнасці працы; сацыяльна неабароненыя слаі насельніцтва і пенсіянераў трэба падтрымліваць, што ў жніўні робіцца ўжо трэці раз сёлета. Ім была названа такая лічба: “вобласці на выплату пенсій у месяц трэба 500 млрд. рублёў”.

Пэўную частку свайго выступлення Уладзімір Пузырэўскі прысвяціў набыткам і задачам аграпрамысловага комплексу, дарэчы, сказаў, што селянін цяпер інтэлектуальна развіты работнік, які працуе на складанай і эфектыўнай тэхніцы, абслугоўвае інавацыйнае абсталяванне і дабіваецца пэўных поспехаў. Прадукцыя, вырабленая з малочнай і мясной сыравіны карыстаецца попытам за межамі Беларусі. 60% малака і 48% мяса ідзе на экспарт, а берасцейскія вытворцы, наогул, лідары, у рэалізацыі прадуктаў харчавання на экспарт (25% іх з вобласці). Кіраўнік краіны ставіць задачу перад сельгасвытворцамі аб павелічэнні экспартных прадаж. Каб такое стала магчымым, у сельскай гаспадарцы ўкараняюць навейшыя тэхналогіі. Так, сёлета на Брэстчыне будзе пабудавана 34 малочнатаварныя фермы і 219 рэканструявана.

Выступоўца спыніўся таксама на развіцці будаўнічай галіны, у прыватнасці, праблеме льготнага крэдытавання жылля. Заўважыў, што ў вобласці на пачатак 2012 года было сфарміравана 171 ЖБСК, кватэры 73 з іх плануецца ўвесці сёлета, а 98 — у наступным годзе.

Пад час сустрэчы госцю былі зададзены пытанні, наконт замены ў прыватным сектары мясцовай каналізацыі на цэнтральную, а таксама аб пагаршэнні вады, хоць і працуе станцыя абезжалезвання. Узнятыя пытанні пракаментаваў старшыня райвыканкама Мікалай Васільевіч Токар, які суправаджаў У.І.Пузырэўскага.

Людміла КОСЦІНА.

На здымках: пад час сустрэчы з рагазнянцамі.

Фота Ірыны Жук.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top