До Евровидения остался один шаг

До Евровидения остался один шаг

Да “Еўрабачання” — адзін крок
Саліст Данііл Казлоў з дзіцячага эстраднага калектыву “Алегра-Нова”, які працуе пры цэнтры пазашкольнай работы днямі стаў фіналістам рэспубліканскага дзіцячага конкурсу “Песня для Еўрабачання”! Віншуем таленавітага спевака і яго кіраўніка з чарговай і такой прыемнай перамогай!
— Для ўдзелу ў Рэспубліканскім конкурсе “Песня для Еўрабачання” паступілі заяўкі ад 55 юных выканаўцаў з усіх куткоў Беларусі, — расказвае кіраўнік “Алегра-Нова” Нэлі Дукава. — Арганізатары праекту спачатку адабралі 20 лепшых фанаграм. Брэстчыну прадстаўлялі салісты з Жабінкі і Баранавічаў. А 9 красавіка аўтараў адабраных песень запрасілі ў Белтэлерадыёкампанію для праслухоўвання ў жывую. Канкурсанты не мелі магчымасць бачыць і чуць выкананне канкурэнтаў. У выніку ў фінал выйшлі толькі 11 чалавек. Сярод іх Данііл Казлоў.
Нумар Данііла Казлова, па словах журы, аказаўся адзін з самых бліскучых і незвычайных. Спявачка Ірына Дарафеева і кампазітар Алена Атрашкевіч ухвалілі выступленне і прапанавалі Даніілу ўдасканаліць песню і выступіць з ёю у верасні ў прамым эфіры разам з астатнімі фіналістамі.
Нагадаем, што Міжнародны дзіцячы конкурс “Еўрабачанне-2010”  адбудзецца ў кастрычніку ў Мінску.
С.КІСЛАЯ.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

1 Comment Posted

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top