Першыя тысячнікі ў Жабінкаўскім раёне

Першыя тысячнікі ў Жабінкаўскім раёне


Канец мінулага тыдня назваў у нашым раёне тысячнікаў на жніве. Пачалі адлік два экіпажы камбайнераў з СВК “Маціевічы”. На 29 ліпеня Генадзь Мікалаевіч Царук і Максім Мікалаевіч Кавальчык  на КЗС-1218 намалацілі 1036 тон збожжа, а сямейны экіпаж бацькі і сына Мікалая Пятровіча і Аляксандра Мікалаевіча Леўчукоў на КЗС-10 — 1018 тон. Першым вадзіцелем-тысячнікам стаў Анатоль Кандратавіч Кашалюк з СВК “Хмелева”.
У нядзелю лідараў жніва віншавалі старшыня райвыканкама Мікалай Васільевіч Токар, начальніка райсельгасхарчу Сяргей Леанідавіч Стасевіч, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Ніна Уладзіміраўна Калыбская. Перадавікі хлебнай нівы атрымалі Лісты падзякі ад аблсельгасхарчу і абкама прафсаюза работнікаў АПК, грашовыя ўзнагароды і падарункі.
Пераўзышлі тысячны рубеж на адвозцы збожжа таксама вадзіцелі Віктар Уладзіміравіч Горб, Міхаіл Георгіевіч Супрунюк, Юрый Уладзіміравіч Крук з ААТ “Ракітніца”, Сяргей Мікалаевіч Козіч з ПУАП “Азяты”, Дзмітрый Аляксандравіч Савосін з СВК “Вазнясенскі” і Іван Уладзіміравіч Максімук з СВК “Маціевічы”. Яны атрымалі падарункі ад райкама прафсаюза работнікаў АПК.
Жніво працягваецца. Мы чакаем новых поспехаў ад жабінкаўскіх хлебаробаў.
На здымках: старшыня райвыканкама М.В.Токар і начальнік упраўлення райсельгасхарчу С.Л.Стасевіч віншуюць першых камбайнераў-тысячнікаў Г.М.Царука і М.М.Кавальчыка; сямейны экіпаж Леўчукоў.
Тэкст і фота Ірыны Жук.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top