Жабінкаўская ПМК-19 адзначыла 50-годдзе

Жабінкаўская ПМК-19 адзначыла 50-годдзе

За паўстагоддзя свайго існавання ПМК-19 УП “Брэстводбуд” (г. Жабінка) асушыла дзясяткі тысяч гектараў земляў, пакінуўшы свой след не толькі ў розных кутках Беларусі, але і ў гісто-рыі. На чале арганізацыі стаялі таленавітыя, пра-фесіянальныя кіраўнікі. Зусім нядаўна ПМК-19 узначаліў Сяргей Кузьмук.
— Можна сказаць, я тут свой, — дзеліцца Сяргей Мікалаевіч. — Нарадзіўся ў Жабінцы і сярэднюю адукацыю тут атрымліваў. Потым тры гады служыў на Балтыцы, у марфлоце. Затым у маёй біяграфіі быў Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут. На выбар прафесіі паўплывалі родныя мне людзі: бацька, які ў 70-я гады працаваў у ПМК-19 электрыкам, і старэйшы брат–
будаўнік. Я рупіўся майстрам, прарабам, галоўным інжы-нерам, цяпер узначальваю прадпрыемства. Добра памятаю свой першы аб’ект у вёсцы Вежкі Жабінкаўскага раёна і самы цяжкі дзень. Усяго тры месяцы папрацаваў, і тут на табе — вырвала каналізацыйную сістэму. Уяўляеце: з шасці-метровай глыбіні выплыла… забетаніраваная вялізная бочка! Столькі высілкаў, часу, бетону — усё кату пад хвост… Дзякуй брыгадзе — усё выправілі. Кіраваў людзьмі і вучыўся ў іх жа. Далей стала лягчэй. Сёння спецыялісты ведаюць мяне, я ведаю, на што здольныя яны. Тут працуюць работнікі з велізарным вопытам. І калі кожны выконвае сваю функцыю, але пры гэтым людзі робяць адну агульную справу — усё атрымліваецца. У гэтым, лічу, поспех нашага калектыву. У нас згуртаваная каманда. Гэта яшчэ раз пацвердзілі падзеі, якія адбыліся на сажалцы былога рыбгаса “Сакалова” ў ноч з 9 на 10 верасня бягучага года. Вада прарвала дамбу і праз грунтавую дарогу хлынула ў палі. У цемры ў вялізную прамоіну ўляцела легкавушка і патанула. Вадзіцель паспеў выскачыць з аўто, а праз некалькі гадзін машыну замыла пяском. Вось дзе згадзіліся вопыт і зладжанасць меліяратараў! На прарыве працавалі людзі і наша магутная тэхніка. Экскаватар “Хітачы” толькі паспяваў закідваць у “дзірку” каўшы пяску. Нам дапамагалі спецыялісты ДРБУ-103 і ПМК-10. Ужо ў 9 раніцы легкавы аўтамабіль выцягнулі, дамбу аднавілі. Пасля абеду “Амкадор” дарожнікаў ужо загладжваў адноўленае палатно дарогі. Ланцуг падзей выглядае сёння, як кіно, аднак гэта велізарная праца, якая паказала пачуццё локця і магчымасці ПМК-19, здольнасць хутка згрупіравацца ў складанай сітуацыі.
Сёння калектыў ПМК-19 УП “Брэстводбуд” налічвае каля 80 чалавек. Маладым перадаюць веды і вопыт “аксакалы” арга-нізацыі: Пётр Вайноўскі, які некалькі дзясяткаў гадоў кіраваў прадпрыемствам, намеснік начальніка па меліярацыі Васіль Хлус, інжынер па ахове працы Міхаіл Хоміч, вядучы інжынер Валянціна Ляўчук, машыністы экскаватара Сяргей Мазанік, Аляксандр Мышкавец, Васіль Жоўклы, Валерый Федарук і Анатоль Андрэеў, вадзіцель аўтамабіля Аляксандр Шыдловіч і многія іншыя. Я ганаруся нашым калектывам: ён баявы, працаздольны, моцны.
Свой паўвекавы юбілей ПМК-19 сустракае з салідным партфелем заказаў, аўтары-тэтам сярод калег і ўменнем крочыць у нагу з часам. Чарговую старонку сваёй гісторыі меліяратары напішуць новымі фарбамі, аднак з нязменным працалюбствам і майстэрствам.

Кіраўнікі прадпрыемства

Канстанцін Дзмітрыевіч ШАЎЧУК (1970-2005), узнагароджаны ордэнам “Знак Пашаны”, нагрудным знакам “Ганаровы меліяратар”
Васіль Міхайлавіч ГАРАДНІКОЎ (2005-2008)
Пётр Уладзіміравіч ВАЙНОЎСКІ (2008-2017), выдатнік Мінводгаса СССР, узнагароджаны медалём “За працоўныя заслугі”, нагрудным знакам “Ганаровы меліяратар”
Аляксандр Анатольевіч СНІТКО (2017-2019)
Сяргей Мікалаевіч КУЗЬМУК (з 2019 года і дагэтуль)

ПМК-19 сёння — гэта:

23 130 га — агульная плошча асушаных земляў Жабінкаўскага раёна;
21 271 га — ахоплены дрэнажом;
906,276 км — працягласць адкрытай меліярацыйнай сеткі;
6741,86 км — працягласць закрытай меліярацыйнай сеткі;
70 % лугоў і пашаў займаюць меліярацыйныя землі, 40 % — ворыва;
150 квадратных гектараў — плошча люстэрка вадаёмаў і сажалак, створаных меліяратарамі;
1 помпавая станцыя;
110 км гравійных дарог;
13 мастоў;
512 труб-пераездаў;
11 шлюзаў;
2370,31 тысячы рублёў — аб’ём работ, выкананых уласнымі сіламі ў 2019 годзе (у першым паўгоддзі 2020-га — 1410,79 тысячы рублёў)

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top This site is protected by WP-CopyRightPro