АКЦЫЯ «ДЗЕЦІ І БЯСПЕКА» ПАЧНЕЦЦА НА БЧ 28 КАСТРЫЧНІКА

АКЦЫЯ «ДЗЕЦІ І БЯСПЕКА» ПАЧНЕЦЦА НА БЧ 28 КАСТРЫЧНІКА

Акцыя «Дзеці і бяспека» пройдзе на Беларускай чыгунцы з 28 кастрычніка па 8 лістапада, паведамілі ў прэс-цэнтры БЧ.

«Напярэдадні школьных асенніх канікул Беларуская чыгунка ўзмоцніць кантроль за выкананнем мер бяспекі непаўналетнімі на аб’ектах чыгуначнага транспарту. Работнікі БЧ разам з членамі грамадскіх фарміраванняў, супрацоўнікамі органаў унутраных спраў удзеляць асаблівую ўвагу дзецям і падлеткам, якія знаходзяцца без нагляду дарослых паблізу чыгуначных пуцей, на вакзалах, станцыях і ў паяздах», — паведамілі ў прэс-цэнтры.

На вакзалах і ў паяздах грамадзян дадаткова праінфармуюць аб мерах бяспекі на аб’ектах чыгуначнага транспарту.

За дзевяць месяцаў бягучага года зафіксавана 69 выпадкаў невытворчага траўматызму, што на 8 выпадкаў менш, чым за аналагічны перыяд 2019 года, колькасць пацярпелых непаўналетніх у гэтым годзе склала тры чалавекі (двое загінулі, адзін траўміраваны) супраць шасці ў 2019-м.

Спецыялісты БЧ звяртаюць увагу: падлеткі з-за музыкі ў навушніках могуць не пачуць сігнал надыходзячага поезда, да трагедыі могуць прывесці і жаданне зрабіць сэлфі на небяспечных аб’ектах транспарту, перабяганне пуцей або знаходжанне на чыгуначным мосце, даху вагона.

БелТА

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top