Медыкі раяць пажылым людзям па магчымасці заставацца дома і карыстацца анлайн-паслугамі. Адпаведныя рэкамендацыі размешчаны на сайце Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.
У групе высокай рызыкі па COVID-19 людзі старэйшага і пажылога ўзросту, а таксама пацыенты любога ўзросту, якія маюць хранічныя захворванні (захворванні органаў дыхання, сардэчна-сасудзістай сістэмы, імуннай сістэмы, бранхіяльную астму, анкалагічныя захворванні).
Медыкі раяць такім людзям не выходзіць з дома, калі ў гэтым няма асаблівай патрэбы (паездка на работу, купля прадуктаў харчавання і лякарстваў, атрыманне медыцынскіх і іншых жыццёва важных паслуг). У гэты перыяд не трэба прымаць гасцей у сябе дома. З забеспячэннем бытавых патрэбнасцей лепш папрасіць дапамагчы родных і знаёмых.
У цэлым рэкамендуецца мінімізаваць колькасць кантактаў. З людзьмі можна размаўляць дыстанцыйна з дапамогай сродкаў сувязі, выбіраць паслугі дастаўкі (толькі да парога кватэры, дома або офіса). Па магчымасці лепш працаваць аддалена, выкарыстоўваючы відэазванкі і канферэнц-сувязь.
Выходзячы з дома ў сітуацыях, калі гэта сапраўды неабходна, медыкі раяць захоўваць 1,5-метровую адлегласць (сацыяльную дыстанцыю) адзін ад аднаго. Акрамя таго, трэба як мага часцей мыць рукі з мылам, а калі няма такой магчымасці, выкарыстоўваць сродак для дэзынфекцыі або антысептычны сродак. Вельмі важна выконваць «рэспіраторны этыкет».
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%
Оставить комментарий
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.