«Мы ўважліва паглядзелі на магчымасці Працоўнага кодэкса і сёння прапанавалі шматдзетным мамам перайсці на гібкі графік, скарочаны з васьмі да сямі гадзін рабочы дзень. Пры гэтым у поўным аб’ёме заработная плата, як за васьмігадзінны рабочы дзень. Нас падтрымалі, у 2021 годзе мы будзем уваходзіць чарговы раз з пэўнымі карэкціроўкамі ў Працоўны кодэкс, таму будзем прапаноўваць дэпутатам, каб яны нас таксама падтрымалі», — расказала Ірына Касцевіч.
Гаворачы аб мерах дзяржпадтрымкі для шматдзетных, Ірына Касцевіч заявіла, што ўвядзенне сямейнага капіталу дало суперэфект. «Сёння ў нас 110 тыс. шматдзетных сем’яў, і мы назіраем на працягу работы сямейнага капіталу значны рост», — адзначыла яна.
Паводле яе даных, сямейным капіталам ужо скарысталіся 24 тыс. сем’яў. З іх 90 працэнтаў накіравалі сродкі на жыллё, 6 працэнтаў — на адукацыю для старэйшых дзяцей, 4 працэнты — на медыцынскія паслугі.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%
Оставить комментарий
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.