МІНПРЫРОДЫ ПРАПАНУЕ АБМЕРКАВАЦЬ ПРАВІЛЫ АХОВЫ ЗУБРОЎ

МІНПРЫРОДЫ ПРАПАНУЕ АБМЕРКАВАЦЬ ПРАВІЛЫ АХОВЫ ЗУБРОЎ

Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя прапануе абмеркаваць правілы аховы і рацыянальнага выкарыстання зуброў. Праект пастановы Саўміна, якім хочуць зацвердзіць гэтыя правілы, вынесены на грамадскае абмеркаванне на Прававым форуме.
Праектам пастановы ўведзены паняцці «ўладальнік зуброў» і «трымальнік мікрапапуляцыі зубра», удакладнены пералік крытэрыяў аднясення зуброў да рэзервовага генафонду, устаноўлена права ўладальніка паляўнічай вальеры весці паляванне на зуброў рэзервовага генафонду ў гэтых вальерах.
У якасці ўмоў здабычы зуброў прапануецца вызначыць іх аднясенне да рэзервовага генафонду ў адпаведнасці з абазначанымі крытэрыямі. Гэта дасць магчымасць забяспечыць захаванне асноўнага генафонду жывёл, які ўяўляе селекцыйную каштоўнасць, важную для падтрымання беларускай папуляцыі зубра, і мае высокія фізічныя кандыцыі.
Мінпрыроды лічыць, што прыняцце пастановы дасць магчымасць забяспечыць эфектыўную ахову зуброў беларускай папуляцыі і рацыянальнае выкарыстанне рэсурсаў гэтага віду ў асобных мікрапапуляцыях.
Заўвагі і прапановы можна выказаць у спецыяльнай тэме на Прававым форуме або накіраваць арганізатару публічнага абмеркавання Мінпрыроды з 15 па 25 кастрычніка ўключна на электронны адрас bio.otdel.mpr@tut.by.

БелТА

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top This site is protected by WP-CopyRightPro