САЦЫЯЛЬНАЯ АБАРОНА І ДАПАМОГА ЛЮДЗЯМ СТАРЭЙШАГА ПАКАЛЕННЯ БУДЗЕ Ў ПРЫЯРЫТЭЦЕ ДЗЯРЖАЎНАЙ ПАЛІТЫКІ

САЦЫЯЛЬНАЯ АБАРОНА І ДАПАМОГА ЛЮДЗЯМ СТАРЭЙШАГА ПАКАЛЕННЯ БУДЗЕ Ў ПРЫЯРЫТЭЦЕ ДЗЯРЖАЎНАЙ ПАЛІТЫКІ

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў грамадзян старэйшага пакалення, ветэранаў вайны і працы са святам, якое адзначаецца 1 кастрычніка.

«Гэта добрая і светлая дата, калі мы акружаем асаблівым клопатам, любоўю і ўвагай нашых пажылых бацькоў, бабуль і дзядуль», — гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў асаблівую ўдзячнасць беларусаў старэйшаму пакаленню. «Лёс многіх з вас складаны, але вельмі цікавы: вы гераічна прайшлі ваеннае ліхалецце, адраджалі рэспубліку з руін, а пасля набыцця незалежнасці будавалі суверэнную дзяржаву. Вашы працавітасць, сумленнасць і велізарны патрыятызм сталі трывалым фундаментам дабрабыту сучаснай Беларусі», — падкрэсліў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што пажылыя людзі і сёння прадаўжаюць уносіць пасільны ўклад у развіццё грамадства, застаюцца актыўнымі грамадзянамі, гатовымі даць мудрую параду маладому пакаленню, падзяліцца ўнікальнымі ведамі і вопытам. «Упэўнены, што і ў далейшым сацыяльная абарона і ўсебаковая дапамога гэтай катэгорыі насельніцтва будзе важнейшым прыярытэтам дзяржаўнай палітыкі», — рэзюмаваў беларускі лідар.

БелТА

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top