У БЕЛАРУСІ І РАСІІ З ХВАЛЯВАННЕМ АДНОСЯЦЦА ДА ПАМЯЦІ АБ ВЯЛІКАЙ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЕ

У БЕЛАРУСІ І РАСІІ З ХВАЛЯВАННЕМ АДНОСЯЦЦА ДА ПАМЯЦІ АБ ВЯЛІКАЙ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЕ

Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння ў сваім выступленні на пленарным пасяджэнні VII Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі.

«Па праву ганарымся тым, што беларусы і расіяне разам з іншымі народамі СССР унеслі вырашальны ўклад у Перамогу над фашызмам. Таму мы сёння ўспамінаем святую для ўсіх нас падзею — 75-годдзе Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне», — заявіў беларускі лідар.

Ён нагадаў, што на той вайне нашы народы панеслі каласальныя страты. Толькі ў Беларусі загінуў кожны трэці жыхар. За гады акупацыі германскія захопнікі разбурылі 209 з 270 беларускіх гарадоў і райцэнтраў, знішчылі амаль 2 тыс. вёсак. «Мы змагаліся за кожны кавалачак роднай зямлі. У рэспубліцы разгарнуўся ўсенародны рух супраціўлення. З фашыстамі змагаліся нават дзеці. У выніку ў канцы 1943 года пад кантролем народных мсціўцаў знаходзілася прыкладна 60 працэнтаў тэрыторыі краіны», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

«У Беларусі і Расіі з хваляваннем адносяцца да памяці аб той вайне. Нават у самай маленькай вёсачцы стаіць абеліск з чырвонай зоркай. Ні адзін з іх не закінуты і не сцёрты з зямлі, — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. — Мы і сёння ўзводзім манументы. Напрыклад, пад Мінскам, на месцы, дзе знаходзіўся нацысцкі канцлагер, узведзены мемарыяльны комплекс «Трасцянец». Па колькасці знішчаных людзей гэта чацвёртая фабрыка смерці ў Еўропе пасля Асвенціма, Майданека і Трэблінкі. Яе ахвярамі сталі больш за 200 тыс. чалавек».

БелТА

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top