Дзяржаўтаінспекцыя Брэсцкай вобласці падвяла вынікі праекта для дзяцей і падлеткаў “Бяспечныя канікулы”

Дзяржаўтаінспекцыя Брэсцкай вобласці падвяла вынікі праекта для дзяцей і падлеткаў “Бяспечныя канікулы”

Сярод аўтараў лепшых работ — юныя жабінкаўцы!
Так, у намінацыі “Фатаграфія” лепшай прызнана работа васьмікласніка другой гарадской школы Дзмітрыя Кіслага. Каб зрабіць фотаздымак пад назвай “Не ўпэўнены — не абганяй”, падлетак задзейнічаў не толькі імправізаваную аўтамабільную дарогу з цацачнымі машынкамі, але і хатніх любімцаў: хамяка, чарапашку, двух смаўжоў-ахацінак і нават птушачку — зябліка Ціф-Ціфу. Жывёлы з задавальненнем пазіравалі гаспадару і прынеслі жаданую перамогу.
У намінацыі “Відэа” сярод лідараў — 11-гадовы Ваня Ануфрыюк, таксама вучань другой гарадской. Аднак перамога залічана першакласніцы з Брэста Валерыі Вярэніч, бо відэа Івана парушыла патрабаванні ў працягласці роліка. У намінацыі “Дэвіз” перамог Арцём Салярчук з абласнога цэнтра.
Арганізатары конкурсу абяцаюць у бліжэйшы час прывезці фіналістам падарункі і ўручыць іх у школах.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top