У Жабінцы абноўлены помнік воінам-інтэрнацыяналістам

У Жабінцы абноўлены помнік воінам-інтэрнацыяналістам

На ім — чатыры прозвішчы землякоў, якія склалі галовы ў Афганістане. Гэта Васіль Дудар і Мікалай Мароз, Сяргей Грудніцкі і Валерый Мігель. Так атрымалася, што трое з іх загінулі ў першым восеньскім месяцы. На жаль, не заўважанымі для шырокай грамадскасці мінулі 16 і 18 верасня, калі ў далёкія ўжо васьмідзясятыя гады мінулага стагоддзя склалі свае галовы ў Афгане гвардыі яфрэйтар Мігель і прапаршчык Грудніцкі. Аднак наперадзе яшчэ адна трагічная дата — 28 верасня. У гэты дзень у 1983 го-дзе свой апошні бой прыняў старшы лейтэнант Васіль Дудар. Яго магіла — у родных Арэпічах, прозвішча ўвекавечана на жабінкаўскім мемарыяле.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top