У БЕЛАРУСІ НАМАЛАЦІЛІ АМАЛЬ 8,1 МЛН Т ЗБОЖЖА

У БЕЛАРУСІ НАМАЛАЦІЛІ АМАЛЬ 8,1 МЛН Т ЗБОЖЖА

Беларускія аграрыі намалацілі 8,093 млн т збожжа.

Паводле даных на 26 верасня, у Мінскай вобласці сабралі больш за 2 млн т збожжа, у Гродзенскай — амаль 1,57 млн т, Брэсцкай — больш за 1,36 млн т, Магілёўскай — 1,13 млн т, Віцебскай — 1,08 млн т, Гомельскай — 941 тыс. т.

Сярэдняя ўраджайнасць па краіне — 36,8 ц/га (у 2019 годзе на аналагічную дату было 31,7 ц/га).

Прадаўжаецца ўборка грэчкі і проса: у Беларусі скошана 86,5 працэнта і 86,3 працэнта плошчаў адпаведна. Яравы рапс убраны з 93,7 працэнта плошчаў.

Убрана больш за палавіну плошчаў бульбы і агародніны. Накапана 393,9 тыс. т бульбы, ураджайнасць склала 296,7 ц/га (319,6 ц/га на аналагічную дату 2019 года). Сабрана 53,6 тыс. т агародніны, ураджайнасць — 327,7 ц/га.

Цукровых буракоў накапана 707 тыс. т, цукрыстасць — 15,6 працэнта (на аналагічную дату мінулага года — 16,36 працэнта). Ураджайнасць складае 451,3 ц/га супраць 452,7 ц/га ў мінулым годзе.

БелТА

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top