У Беларусі зацверджаны нормы і нарматывы расходаў на жыллёва-камунальныя паслугі на 2021-2023 гады

У Беларусі зацверджаны нормы і нарматывы расходаў на жыллёва-камунальныя паслугі на 2021-2023 гады

Гэта прадугледжана пастановай Мінжылкамгаса ад 11 верасня 2020 года нумар 16, якая афіцыйна апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Згодна з дакументам, нормы накладных расходаў вызначаны для арганізацый, якія ажыццяўляюць эксплуатацыю жыллёвага фонду і (або) прадастаўляюць жыллёва-камунальныя паслугі, акрамя арганізацый сістэмы Мінэнерга. Так, на ўласнае халоднае водазабеспячэнне гэта норма на 2021 год вызначана ў памеры не больш за Br0,1663 на 1 куб.м рэалізаванай вады, на 2022 год — не больш за Br0,1741, на 2023 год — не больш за Br0,1822. За ўласнае водаадвядзенне (каналізацыю) вызначаны наступныя нарматывы расходаў: не больш за Br0,1271 на 1 куб.м адведзеных сцёкаў у каналізацыю ў 2021 годзе, не больш за Br0,1331 у 2022 годзе і не больш за Br0,1393 у 2023 годзе. За ўласнае цеплазабеспячэнне і гарачае водазабеспячэнне ў наступным годзе норма расходаў складзе не больш за Br9,7811 на 1 гігакалорыю рэалізаванай цеплавой энергіі, у 2022 годзе — не больш за Br10,2408, у 2023 годзе — не больш за Br10,7221. Пастановай таксама зацверджаны нарматывы расходаў за тэхнічнае абслугоўванне жылога дома, абыходжанне з цвёрдымі камунальнымі адходамі і тэхабслугоўванне ліфтаў.

Акрамя таго, вызначана, што нарматывы тэхналагічных страт цеплавой энергіі павінны складаць не больш за 9,8 працэнта на 2021 год, 9,6 працэнта на 2022 год і 9,4 працэнта на 2023 год. А нормы страт і няўлічаных расходаў вады будуць не большымі за 12 працэнтаў.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

БелТА

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top