Бяспека дзяцей — што можа быць важней?

Бяспека дзяцей — што можа быць важней?

Ці ведаеце вы правілы дарожнага руху, пажарнай бяспекі і паводзінаў у грамадскіх месцах? Ці ўмееце карыстацца электрапрыборамі? На гэтыя пытанні адказалі навучэнцы цэнтра карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі Жабінкаўскага раёна з дапамогай педагогаў і бацькоў падчас Тыдня бяспекі.
На працягу сямі дзён ва ўстанове было арганізавана шмат цікавых мерапрыемстваў. З дзецьмі пагутарылі на тэму “Агонь — наш сябар, агонь — наш вораг”, правялі заняткі “Падарожжа ў Краіну бяспекі”, гульню “Транспарт нашага горада”. Зацікавіў хлопчыкаў і дзяўчынак мультыплікацыйны серыял па асновах бяспекі жыццядзейнасці “Чароўная кніга”. Яркай атрымалася выстава дзіцячых малюнкаў “Азбука бяспекі”.
З бацькамі правялі кансультацыі па паводзінах і абароне дзяцей у надзвычайных сітуацыях.
Аднак важная не толькі тэорыя, але й практыка. Падчас Тыдня бяспекі былі арганізаваны практычныя мерапрыемствы па рэагаванні на надзвычайныя сітуацыі, адпрацаваны дзеянні работнікаў цэнтра ў выпадку выяўлення пажару, праведзена эвакуацыя, праверана боегатоўнасць добраахвотнай пажарнай дружыны.

 

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top This site is protected by WP-CopyRightPro