Халады не за гарамі

Халады не за гарамі

Набліжэнне зацяжных дажджоў і халадоў не за гарамі, таму гаспадары актыўна запасаюцца брыкетам і дровамі.
На 1 верасня Жабінкаўскі райпалівазбыт адгрузіў насельніцтву 811,4 тоны брыкету, што на 977 тон менш у параўнанні з мінулагоднім перыядам. Чарга на яго атрыманне невялікая, цвёрдае паліва пастаўляецца торфабрыкетным заводам “Гатча-Осаўскі” ў неабходнай колькасці, таму чакаць тым, хто пакіне заяўку, давядзецца нядоўга.
Рэалізацыя дроў райпалівазбытам у параўнанні з мінулым годам таксама зменшылася. Прычына вядомая: адсутнасць зімы, снегу, моцных маразоў. У гаспадароў засталіся лішкі драўніны, таму сёлета насельніцтва і арганізацыі заказалі ўсяго крыху больш за 634 кубічныя метры дроў (летась 958,15 “кубоў”). Дамова на іх пастаўку заключана з Кобрынскім доследным лясгасам.
Па пытаннях, звязаных з заказам цвёрдага паліва, тэлефануйце на нумар 3-75-23.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top This site is protected by WP-CopyRightPro