Яшчэ адна мера ў барацьбе з карыесам

Яшчэ адна мера ў барацьбе з карыесам

Ва ўзнікненні і асабліва развіцці карыесу зубоў і хваробаў парадонту істотная роля адводзіцца паверхневым утварэнням на зубах: налёт, камень. Зубны налёт складаецца з мікраарганізмаў, соляў сліны і на 80-85% з вады. Мінімальная колькасць яго ўтвараецца праз 2-6 гадзін пасля чысткі зубоў, расце і назапашваецца за кошт пастаяннага наслойвання новых мікробаў. Па меры росту налёту пачынае пераважаць анаэробная мікрафлора, з’яўляецца непрыемны пах з рота. Адбываецца актыўная жыццядзейнасць мікраарганізмаў, якая суправаджаецца кіслотаўтварэннем. Гэтыя кіслоты і разбураюць эмаль.
Да некаторых паверхняў зуба доступ зубной шчоткі цяжкі. Гэта ў асноўным датычыцца задніх жавальных зубоў. На іх паверхні, паміж буграмі размешчаны баразёнкі — фісуры, якія ствараюць бактэрыям поласці рота добрыя ўмовы, каб замацавацца. Яны імгненна размнажаюцца і, як клейкая маса, утвараюць зубны налёт.
Пастаяннае “недавычышчэнне” налёту вядзе да яго назапашвання і ўтварэння карыесу. Каб пазбегнуць гэтага, стаматолаг запаўняе фісуры спецыяльным герметызуючым матэрыялам — сілантам. За кошт сваёй павышанай цякучасці ён уваходзіць ва ўсе цяжкадаступныя, глыбокія паверхні і робіць іх больш роўнымі і гладкімі. Налёт вычысціць становіцца намнога лягчэй, а створаны такім чынам бар’ер не дазваляе пранікаць да эмалі мікраарганізмам. У выніку запячатвання фісур, зубы атрымліваюць абарону ад карыесу на многія гады.
У якім узросце лепей запячатваць фісуры? Карыес фісур развіваецца ўпершыню праз некалькі гадоў пасля прарэзвання зубоў. Першыя пастаянныя жавальныя зубы з’яўляюцца ў 6-8 гадоў, другія — у 12-14. Таму герметызацыя фісур у гэтым узросце найбольш эфектыўная, калі зубы яшчэ не паражоныя. Такая абарона зубоў будзе карысная чалавеку любога ўзросту (калі няма карыесу), але асабліва рэкамендуецца запячатваць фісуры дзецям.
Алена НОВІК, урач-стаматолаг.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top