МІНІСТЭРСТВА АХОВЫ ЗДАРОЎЯ АПУБЛІКАВАЛА РЭКАМЕНДАЦЫІ ПА АРГАНІЗАЦЫІ АДУКАЦЫЙНАГА ПРАЦЭСУ ВА ЎМОВАХ COVID-19

Рэспубліканскі цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя распрацаваў метадычныя рэкамендацыі па арганізацыі адукацыйнага працэсу ў 2020/2021 навучальным годзе ва ўстановах адукацыі ва ўмовах распаўсюджвання COVID-19.

Рэкамендацыі прызначаны для выкарыстання ва ўсіх тыпах устаноў адукацыі для дзяцей і дарослых незалежна ад формы ўласнасці і ведамаснай прыналежнасці. Асобныя палажэнні могуць выкарыстоўвацца ў дзейнасці іншых устаноў і арганізацый (дамы дзіцяці, стацыянарныя дамы-інтэрнаты для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, спецыялізаваныя вучэбна-спартыўныя ўстановы для дзяцей).

Дакумент прадугледжвае комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на зніжэнне рызыкі заражэння COVID-19. Адзначаецца, што адукацыйны працэс устанаўліваецца з улікам прынцыпаў сацыяльнага дыстанцыравання. У прыватнасці, размова ідзе аб раздзяленні часу пачатку і заканчэння змен, павелічэнні па магчымасці працягласці перапынкаў і перазменак, максімальна магчымым раз’яднанні навучэнцаў пры навучанні, пражыванні, арганізацыі сну, харчавання, правядзенні масавых мерапрыемстваў (культурных, спартыўных і фізкультурна-аздараўленчых) пераважна на адкрытым паветры.

Абмяжоўваецца правядзенне бацькоўскіх сходаў і асабістых сустрэч педагагічных работнікаў з бацькамі (законнымі прадстаўнікамі) навучэнцаў. Для стасункаў рэкамендуецца выкарыстоўваць тэлефоны, электронную пошту і інш. Гэта ж датычыцца рабочых нарад і мерапрыемстваў, якія лепш праводзіць у фармаце відэаканферэнцый (з выкарыстаннем сродкаў відэасувязі).

Штодзённа перад пачаткам дзейнасці ўстановы адукацыі ў работнікаў будуць вымяраць тэмпературу цела (з пераважным выкарыстаннем бескантактавых тэрмометраў), апытваць аб наяўнасці прыкмет рэспіраторных захворванняў. Навучэнцаў i работнiкаў з прыкметамі рэспіраторнай інфекцыі (кашаль, насмарк, павышаная тэмпература цела і г.д.) не дапусцяць да вучобы/работы.

У кожнай установе адукацыі з улікам яе тыпу, умоў і асаблівасцей рэжыму дзейнасці будзе распрацаваны адпаведны план мерапрыемстваў па папярэджанні COVID-19.

БелТА
 

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Сельская праўда

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.