В Жабинке объявлен месячник благоустройства

В Жабинке объявлен месячник благоустройства

Паводле рашэння аблвыканкама, з 1 па 30 красавіка праводзіцца месячнік добраўпарадкавання, азелянення і навядзення парадку на тэрыторыях населеных пунктаў Брэстчыны. Праходзіць ён у сувязі з падрыхтоўкай да святкавання 65-й гадавіны Перамогі.
Пачатак месячніка ў сярэдняй школе №3 г.Жабінка супаў з тыднем лесу. У мінулую суботу вучні трох 9-ых класаў на чале з настаўніцамі Т.В.Даманскай, А.У.Клімчук і М.В.Парафянюк выйшлі на ўчасткі будучай экалагічнай сцежкі — ва ўрочышча Мыто і на ўзбярэжжа Мухаўца каля в.Здзітава. Працавалі з агеньчыкам і навялі ўзорны парадак, які, як спадзяюцца школьнікі і педагогі, будзе падтрымлівацца насельніцтвам. А яшчэ яны ўдзячныя калектывам цукровага завода — за выдзеленую мешкавіну для прыбірання смецця і жылкамунгаса — за тэхніку для яго вывазу. У суботніку прыняла ўдзел таксама інспектар раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Т.С.Піліпчук.
На здымку: вучні СШ №3 ва ўрочышчы Мыто.
Фота А.Ганчука.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top