У “Хмелеве” ўбіраюць хлеб

У “Хмелеве” ўбіраюць хлеб

У сярэдзіне тыдня ў СВК “Хмелева” закончылі ўборку галоўнай алейнай культуры Беларусі — рапсу. Урадзіў ён у гаспадарцы на славу. З добрым настроем механізатары накіраваліся на ячменнае поле. Пад гэтую культуру ў СВК “Хмелева” адведзена 418 гектараў. Дарэчы, у гаспадарцы азімыя займаюць плошчу ў 1165 га. “Заседжвацца” час не дазваляе, таму вырашана некалькі культур убіраць паралельна.
Да прыкладу, 18 ліпеня ў гаспадарцы пачалі абмалочваць жыта. На хлебныя палі выйшлі 9 магутных камбайнаў, якімі кіруюць правераныя і адказныя ў працы механізатары. Адзін КЗС застаўся на мехдвары “падлячыцца”. Сёлета хмелеўскім камбайнерам патрэбна ўбраць 735 гектараў жыта. Ідуць яны ўпэўнена, за дзень давялося намалаціць 382 тоны зерня і ўбраць 90 гектараў.
— Калі надвор’е будзе спрыяльным, то збаўляць намечаны рытм не станем. У дзень мы можам абмалочваць плошчу ў 80-100 гектараў, таму за тыдзень-два плануем справіцца з жытам, — гаварыў галоўны аграном гаспадаркі Іван Кажаноўскі — Ураджайнасць ў 42,4 ц/га ў першы дзень уборкі жыта — гэта добры пачатак, нават цяжка параўноўваць з папярэднім годам, калі намалачвалі на гектар ледзь 25 цэнтнераў.
Дарэчы, агульная ўраджайнасць зерневых, з пачатку жніва ў СВК “Хмелева” складае 40,7 ц/га. Аднак, пакуль рана гаварыць аб выніках, наперадзе яшчэ многія тоны неабмалочанага зерня.
— Для мяне жніво заўсёды прыемная пара, таму што падсумоўваецца праца за ўвесь год, — распавядаў Аляксандр Гойка, старэйшы камбайнер, які працуе ў экіпажы з напарнікам Аляксандрам Ляшко. — Пяты хлебны сезон у мяне, першыя працаваў у якасці памочніка камбайнера.
За гэты час Аляксандру давялося працаваць на рознай тэхніцы: і на “Доне” і на “Бізоне”, а сёлета маладому экіпажу даручылі новы КЗС-1218. Хлопцы сумленна шчыруюць на хлебнай ніве і намалацілі звыш 400 тон. Мараць стаць прызёрамі спаборніцтваў на жніве-2012.
Дар’я ПАДАЛІНСКАЯ.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top