Пасланне Прэзідэнта да беларускага народа і Нацыянальнага схода пракаменціравалі жыхары Жабінкаўскага раёна

Пасланне Прэзідэнта да беларускага народа і Нацыянальнага схода пракаменціравалі жыхары Жабінкаўскага раёна

Начальнік Жабінкаўскага РЭС Дзяніс ШЫШЧЫЦ:

— Уваходзіў у дэлегацыю Жабінкаўшчыны, таму асабіста прысутнічаў на сустрэчы з кіраўніком дзяржавы. У звароце Аляксандра Рыгоравіча запомнілася сказанае пра пандэмію: мы вельмі правільна і прадбачліва паступілі, што не сталі спыняць дзейнасць ва ўсіх сферах і не закрылі нашых грамадзян на каранцін. Я прытрымліваюся такога ж меркавання! А па дарозе дадому абмяркоўвалі з прадстаўнікамі дэлегацыі нашага раёна пытанне бяспекі, якому надаў увагу Прэзідэнт. Мы змаглі прадухіліць тую страшную крымінальную сітуацыю, што панавала ў 90-я гады. У нашай краіне спакойнае становішча, не страшна адпускаць сваіх дзяцей гуляць у двары, таму што ўпэўнены: з імі ўсё будзе ў парадку. Гэта дарагога каштуе!

Былі закрануты іншыя сацыяльна-эканамічныя аспекты. Як кіраўнік прадпрыемства, на якім працуюць 60 чалавек, хачу адзначыць яго стабільны стан. Супрацоўнікі адказна падыходзяць да выканання сваіх абавязкаў, цэняць працоўныя месцы, задаволеныя зарплатай. Асаблівай перастаноўкі кадраў няма, наадварот, да нас многія хацелі б трапіць, але не ва ўсіх атрымліваецца. У цэлым, я 17 гадоў працую тут, таму ўпэўнена магу заяўляць пра гэта. Паступова прадпрыемства развіваецца і працягвае крочыць у нагу з часам.

 

Першы сакратар РК ГА БРСМ Яўген МАЦЮШЫН:

— За выступленнем сачыў каля экрана. Прэзідэнт выказаў свае меркаванні па розных сферах дзейнасці. Гаварыў і пра моладзь. Можна смела сказаць, што наша дзяржава арыентавана на падтрымку падрастаючага пакалення. У Беларусі чуюць маладых людзей, у іх ёсць усе магчымасці для атрымання ведаў, развіцця сваіх здольнасцяў і талентаў, а таксама стварэння сям’і ў камфортных і бяспечных умовах. З кожным годам з’яўляюцца розныя праграмы і праекты, якія дзейнічаюць менавіта ў інтарэсах моладзі. У Беларусі дзяўчаты і юнакі здольны рэалізавацца і знайсці сабе годнае прымяненне.

Мы – маладыя, поўныя сіл і ідэй, гэта наш час. Час будаваць і ствараць, шанаваць старэйшых і клапаціцца пра малодшых, паважаць сваю краіну. У нашых руках яе будучыня!

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top This site is protected by WP-CopyRightPro