У ЦВК ПАДАДЗЕНЫ ДАКУМЕНТЫ НА АКРЭДЫТАЦЫЮ 149 НАГЛЯДАЛЬНІКАЎ АД СНД НА ВЫБАРАХ ПРЭЗІДЭНТА

У ЦВК ПАДАДЗЕНЫ ДАКУМЕНТЫ НА АКРЭДЫТАЦЫЮ 149 НАГЛЯДАЛЬНІКАЎ АД СНД НА ВЫБАРАХ ПРЭЗІДЭНТА

Завяршаецца фарміраванне місіі наглядальнікаў ад СНД на выбарах Прэзідэнта Беларусі. Паводле даных на 31 ліпеня, у ЦВК пададзены дакументы на акрэдытацыю 149 чалавек, паведамілі БЕЛТА ў штабе місіі.

Доўгатэрміновыя наглядальнікі ад СНД пачалі маніторынг выбарчай кампаніі ў рэгіёнах 28 ліпеня. За гэты час прадстаўнікі місіі наведалі мінскую гарадскую, усе абласныя, а таксама шэраг раённых і ўчастковых выбарчых камісій. «Наглядальнікі азнаёміліся з работай па ўдакладненні спісаў выбаршчыкаў і гатоўнасцю памяшканняў для галасавання. Эксперты адзначаюць, што ўсе камісіі забяспечаны інфармацыйнымі і метадычнымі матэрыяламі, заканадаўчымі актамі, інструкцыямі. На ўчастках для галасавання ёсць неабходныя сродкі аховы — антысептыкі, маскі, пальчаткі», — праінфармавалі ў штабе.

Акрамя таго, доўгатэрміновыя наглядальнікі вядуць маніторынг агітацыйнай кампаніі — знаёмяцца з перадвыбарнымі праграмамі і выступленнямі кандыдатаў у СМІ, наяўнасцю іх агітацыйных друкаваных матэрыялаў у спецыяльна выдзеленых для гэтага месцах.

Для ўсебаковага вывучэння ходу выбарчай кампаніі штаб місіі арганізаваў узаемадзеянне з прадстаўнікамі дзяржорганаў, у кампетэнцыю якіх уваходзіць разгляд скаргаў, звязаных з парушэннямі выбарчага працэсу. У прыватнасці, адбыліся сустрэчы з кіраўніцтвам Вярхоўнага суда і МУС, плануецца — з генеральным пракурорам. Наглядальнікі ад СНД сустрэліся таксама з некаторымі кандыдатамі або іх штабамі.

Місія наглядальнікаў ад СНД і яе штаб пачалі сваю работу на прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі 24 ліпеня. Місію ўзначальвае старшыня Выканаўчага камітэта — выканаўчы сакратар СНД Сяргей Лебедзеў. «Маніторынг выбараў вядзецца на прынцыпах палітычнай нейтральнасці, неўмяшання ў ход выбарчага працэсу і ва ўнутраныя справы дзяржавы», — падкрэслілі ў штабе.

Паводле інфармацыі ЦВК на 31 ліпеня, на прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі акрэдытаваны 155 міжнародных наглядальнікаў, у тым ліку 133 ад СНД і 22 прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса.

БелТА

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top