Дыялог пакаленняў працягваецца

Дыялог пакаленняў працягваецца


На базе Жабінкаўскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва ажыццяўляецца праект “Сувязная нітка пакаленняў”, мэта якога — падтрымка пажылых людзей праз іх “дыялог” з моладдзю.
Дакладней, ужо заканчваецца першы этап рэалізацыі праекта. На шляху да мэты былі створаны два навучальныя гурткі “Рукі дабра” — выраб керамічных рэчаў і пашыў дэкаратыўных мяшочкаў — пры аддзяленні дзённага знаходжання маладых інвалідаў. Сумесная працоўная дзейнасць двух пакаленняў развівае ўзаемаразуменне і ўзаемапавагу. У гурткі прыйшло 15 пажылых і 5 маладых людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Кожны з іх пазнаёміўся з накірункамі работы з глінай, набыў навык лепкі. Дэкаратыўныя вырабы можна будзе ўбачыць на запланаванай намі выставе. Убачыць, як за кароткі час гурткоўцы сталага веку авалодалі майстэрствам і разам з моладдзю стварылі цудоўныя творы, яшчэ раз пераканацца, што ў любым узросце жаданне мець цікавыя зносіны з людзьмі, атрымліваць веды, развівацца — здзяйсняецца.
Эмацыянальную падтрымку атрымліваюць таксама пажылыя, што знаходзяцца на надомным абслугоўванні. У рамках акцыі “Бібліятэка часу” 11 юнакоў і дзяўчат наведвалі 32 чалавек старэйшага ўзросту. Пажылыя людзі атрымлівалі веды пра сучасную культуру, палітычную сітуацыю ў краіне і за мяжой. Актыўнасць і мэтанакіраванасць маладых, дабрыня і міласэрнасць дапамаглі наладзіць добры кантакт з імі. Бабуляў і дзядуляў радаваў кожны візіт маладога чалавека. Таму хачу шчыра падзякаваць старшакласнікам ліцэя г.Жабінка Ілью Швайко, Насці Капусцінай, Маргарыце Макарэвіч, Марыі Голад, Ані Мясніковай і іншым, хто ўдзельнічае ў высакароднай справе.
З ліпеня плануецца далейшае наведванне і інфармаванне пажылых людзей, якія знаходзяцца на надомным абслугоўванні. Запрашаем таксама ўсіх, хто пажадае, удзельнічаць у такіх мерапрыемствах, як “Школа рэлігіі”, “Разам весела ісці…”, “Танец наадварот”, “Віртуальныя зносіны”. Для апошняга, дарэчы, тэрытарыяльны цэнтр набыў камп’ютары, каб вучыць камп’ютарнай грамаце людзей старэйшага ўзросту. Чакаем вас! Атрымаць інфармацыю можна па тэл. 2-35-64.
Карыстаюся выпадкам і выказваю ўдзячнасць калегам, якія дапамагаюць набліжацца да пастаўленай мэты: дырэктару нашага цэнтра Раісе Макараўне Мышкавец, загадчыцы аддзялення першаснага прыёму насельніцтва, галоўнай маёй памочніцы Наталлі Міхайлаўне Літвінюк, загадчыцы аддзялення надомнай сацыяльнай дапамогі Алене Міхайлаўне Бойцы, кіраўніку гуртка работы з глінай Ірыне Яўгенаўне Шостыр. З імі праект бачыцца спаўна ажыццяўляльным.
Вольга КАСКО, псіхолаг, каардынатар праекта.
На здымку: ліцэісты Ілья Швайко і Настасся Капусціна ў гасцях у пенсіянеркі Дар’і Пятроўны Карманенка.
Фота Наталлі Літвінюк.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top