Алег Мікалаевіч Марчанка нарадзіўся 31 студзеня 1962 года ў Чыцінскай вобласці (Расія). Сярэднюю школу закончыў у Жлобіне Гомельскай вобласці. У 1979 годзе паступіў у Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту (г.Гомель), навучаўся па спецыяльнасці “будаўніцтва чыгуначных дарог, пуць і пуцявая гаспадарка”, у 1984-ым стаў дыпламаваным спецыялістам.
Працоўную дзейнасць пачынаў майстрам БУ №17, затым інжынерам вытворча-тэхнічнага аддзела трэста “Заходнесібіртрансбуд” у Новасібірску Расійскай Федэрацыі. З 1987г. да 1989г. служыў у Савецкай Арміі. Майстрам МПМК-10 трэста “Белсельбуд” у г.Жабінка працаваў з 1989г. да 1995г., майстрам і начальнікам участка ў мехкалонах №№ 120 і 6 трэста “Белтрансбуд” з 1995г. да 1999г., майстрам, інжынерам у падрыхтоўцы вытворчасці, начальнікам вытворча-тэхнічнага аддзела ДРБУ №103 г.Жабінка з 1999г. да 2003г. 2003-2006 гг. — намеснік старшыні Жабінкаўскага райвыканкама, начальнік аддзела будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі. 2006-2007 гг. — прараб, майстар ДРБУ №103. З 2007г. — начальнік сектара справаздачнасці і аналізу апарата КУП “Брэстаблдарбуд”. 29 чэрвеня 2012г. назначаны начальнікам філіяла КУП “Брэстаблдарбуд” ДРБУ №103 у г.Жабінка.
Жанаты. Жонка Людміла Сцяпанаўна — настаўніца рускай мовы і літаратуры гарадской сярэдняй школы №3. Дочкі — Вольга — участковы тэрапеўт паліклінікі №6 г.Брэста, Алена — студэнтка IV курса Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта (г.Мінск).

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top