Паступае першае збожжа

Паступае першае збожжа

Першы ўраджай збожжа —– заўсёды знамянальная падзея. Для камбайнераў пачынаецца “гарачы” сезон, аграномы і кіраўнікі гаспадарак “пажынаюць” плады карпатлівай працы, а перапрацоўчыя прадпрыемствы з нецярплівасцю чакаюць сыравіну, каб пусціць яе ў вытворчы абарот.
29 чэрвеня на ААТ “Жабінкаўскі камбікормавы завод” з караваем урачыста чакалі першую машыну з зернем. Пяцітонны грузавік з азімым ячменем, за рулём якога Аляксандр Шляга, прыехаў сюды каля чатырох гадзін дня. Услед павінны былі прыбыць яшчэ дзве такіх жа партыі. Але гэта, па словах старшыні гаспадаркі Віктара Мікалаевіча Марковіча, толькі маленькая частка ад запланаваных паставак. На наступны дзень з дапамогай пяці камбайнаў было намечана сабраць ужо 200 тон.
— Вельмі прыемна, што першы ўраджай да нас паступіў менавіта з гаспадаркі нашага раёна, —- сказаў намеснік дырэктара ААТ “Жабінкаўскі камбікормавы завод” Сяргей Ступчык. — Хочацца пажадаць усім хлебаробам добрага ўраджаю і поспехаў у нялёгкай працы. А мы, у сваю чаргу, з новага зерня будзем выпускаць якасныя камбікармы.
Дарэчы, ячмень з СВК “Шпіталі” адразу прайшоў праверку на вільготнасць у лабараторыі завода. Далей ён адправіцца на сушку, дзе яго давядуць да кандыцыі, потым здробняць, каб выкарыстоўваць у прыгатаванні камбікармоў.

Сімвалічны каравай уласнай вытворчасці Сяргей Ступчык перадаў старшыні СВК “Шпіталі” Віктару Марковічу, каб з сёлетняга ўраджаю атрымаўся яшчэ лепшы хлеб!
Дар’я ПАДАЛІНСКАЯ.
Фота Ірыны Жук.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top